1 Кіраўніку хору. Са струннай ігрой. Навука Давідава.
2 Калі зыхвеі прыйшлі і сказалі Саўлу: «Ці ня хаваецца Давід паміж намі?»
3 Божа, Імем Тваім уратуй мяне і твары мне суд паводля ўлады Тваёй!
4 Божа, пачуй малітву маю! Прыхілí Вуха Тваё да слоў малітвы маёй,
5 бо чужынцы паўсталі супраць мяне, прыгнятальнікі шукаюць душы маёй. Яны ня ставяць Бога перад сабою. Зэля.
6 Дык вось! Бог успаможнік мой. Мой Госпад ёсьць падтрымка душы маёй.
7 Ён зробіць так, каб лíха вярнулася назад на маіх не́прыяцеляў. І Праўдай Тваёю зьнішчы іх!
8 Я дабраахвотна прынясу Табе ахвяру, буду вызнаваць Імя Тваё, Ягова, бо Яно — добрае,
9 бо Ён вызваліў мяне з усіх бедаў, і на ворагаў маіх глядзела маё вока.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 54

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020