1 Кіраўніку хору. Паводля мелёдыі: «Ня загубі». Апісаньне Давідава.
2 Ці вы сапраўды нямыя? Вы павінны гаварыць праўду. Вы павінны судзіць па справядлівасьці, вы, сыны Адама.
3 Так, у сэрцы вы чыніце нясправядлівасьці. Гвалт вашых рук вы абдумваеце на зямлі.
4 Бязбожнікі адлучаны (яшчэ) ад улоньня маткі.
5 Яд іхны падобны яду зьмяі, як у глухой кобры, якая затыкае вуха сваё,
6 і ня чуе голасу заклінальніка, чараўніка, які дасьведчаны ў чараваньні.
7 Божа, скрышы ім зубы ў іхным роце! Разьбí, Ягова, ськівіцы маладым ільвам!
8 Хай яны зьнікнуць, як воды цякучыя! Калі ён нацягвае (свой лук, каб) страляць, хай стрэлы ягоныя будуць, як паламаныя.
9 Хай ён счэзьне, як сьлімак, што расплываецца, хай яны ня ўбачаць сонца, як выкідак жанчыны.
10 Перш чым гаршкі вашыя адчуюць жар, яшчэ сырыя, хай Ён яго расьцярушыць.
11 Справядлівы будзе радавацца, калі ўбачыць адпомсту. Ён будзе мыць ногі свае ў крыві бязбожніка.
12 І чалавек скажа: «Сапраўды, ёсьць плод справядліваму. Сапраўды, ёсьць Бог, Які судзіць на зямлі».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 58
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020