1 Кіраўніку хору. Паводля мелёдыі «Лілея», сьведчаньне. Апісаньне Давідавае для навучаньня.
2 Калі ён ваяваў зь Сірыяй Мэзапатамскай ды зь Сірыяй Зобанскай, і Ёаб, варочаючыся, пабіў дванаццаць тысячаў эдамітаў у Саляной даліне.
3 Божа, Ты нас пакінуў, нас расьцярушыў, Ты ўгневаўся. (Але) вярніся да нас!
4 Ты страсянуў зямлю, расшчапіў яе. Загаí шчыліны ейныя, бо яна хістаецца!
5 Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае. Ты напаіў нас віном зьдзіўленьня.
6 Тым, што баяцца Цябе, Ты даў сьцяг, каб яны паднялі яго дзеля праўды. Зэля.
7 Каб былі вызвалены любасныя Твае, ратуй Ты (іх) Правіцай Тваёй і адкажы нам!
8 Прамовіў Бог у Сьвятасьці Сваёй: «Я ўзьвесялюся. Разьдзялю Сыхэм, і даліну Сукот абмераю.
9 Мой Галаад і Мой Манаса, і Яхрэм — крэпасьць Маёй Галавы; Юда — бэрла Маё!
10 Мааб — умывальная шаля Мая; на Адом кіну абутак Мой, Пілíстэя, радуйся аба Мне.
11 Хто завядзе мяне да места ўмацаванага? Хто завядзе мяне да Адому?
12 Ці ня Ты, Божа, (Які) пакінуў нас, і ня выходзіш, Божа, з нашымі войскамі?
13 Дай нам дапамогу ва ўціску, бо чалавечая дапамога ёсьць марнота.
14 З Богам мы выявім магутнасьць, і Ён растопча нашых прыгнятальнікаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 60

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020