1 Кіраўніку хору. Са струннай ігрой. Давідавы.
2 Пачуй, Божа, мой лямант! Зваж на маю малітву!
3 Ад канца зямлі гукаю я да Цябе, калі сэрца маё маладу́шнічае. Ты прывядзі мяне да скалы, якая вышэй за мяне,
4 бо Ты быў маім прытулкам, моцнай вежай супраць ворага.
5 Я буду вечна жыць у сялібе Тваёй, пад покрывам крылаў Тваіх знайду прытулак. Зэля.
6 Бо Ты, о Божа, пачуў абяцаньні мае. Ты даў (мне) спадчыну тых, што баяцца Імя Твайго.
7 Дада́й дні да дзён караля, хай гады ягоныя доўжацца з роду ды ў род.
8 Хай жыве ён вечна прад Абліччам Бога. Накажы міласэрнасьці і праўдзе ахоўваць яго!
9 Дык я буду сьпяваць і іграць вечна Імю Твайму, каб споўніць мне абяцаньні мае ад дня да дня.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 61
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020