1 Кіраўніку хору. Давідавы. На ўспамін.
2 Пасьпяша́йся, Божа, вызваліць мяне, Ягова, дапамагці мне!
3 Хай будуць пасаромлены і паганьбаваны тыя, што шукаюць душы маёй. Хай кінуцца наўцёкі і будуць пасаромлены тыя, што маюць задавальненьне ад майго няшчасьця.
4 Хай павернуцца наўцёкі з-за іхнай зьнявагі тыя, што кажуць мне: «Ага! ага!»
5 Хай узьвесяляцца і ўзрадуюцца ў Табе ўсе, што шукаюць Цябе; хай заўсёды кажуць: «Хай будзе ўзьвялічаны Бог!» (тыя), хто любіць збавеньне Тваё.
6 А я зьняважаны і ўбогі. Божа, пасьпяшы да мяне! Ты мая дапамога і мой Збаўца. Ягова! Ня марудзь!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 70

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020