1 Псальм Асапавы. Бог стаіць у сходзе Бога. Ён чыніць суд сярод багоў.
2 «Дакуль вы будзеце судзіць нясправядліва і абліччам бязбожнікаў патураць? Зэля.
3 Чыніце суд убогаму і сіраце. Прыгне́чанаму і ўбогаму акажыце справядлівасьць.
4 Ратуйце мізэрнага і ўбогага. Вызваляйце яго з рукі бязбожнікаў.»
5 Яны ня ведаюць і ня разумеюць. Яны блукаюць у цемры. Хістаюцца ўсе падва́ліны зямлі.
6 Я, Я сказаў: «Вы ёсьць богі, усе вы сыны Найвышэйшага.
7 Але, сапраўды, вы памраце, як чалавек, і вы ўпадзеце, як адзін з князёў.»
8 Паўстань, Божа! судзі зямлю, бо Ты ўспадкуеш усіх паганаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 82
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020