1 Кіраўніку хору. Паводля «Гітціт». Сыноў Карэявых. Псальм.
2 Якія вартыя любові пасе́лішчы Твае, Ягова войскаў!
3 Душа мая моцна ту́жыць, так, яна захоплена палымяным жаданьнем у панадворкі Яговы. Сэрца маё і цела маё ўрачыста радуюцца ў Богу жывым.
4 Нават верабей знайшоў дом, і ластаўка гняздо для сябе, дзе яна сваіх птушанятак укладае, ля Тваіх ахвярнікаў, Ягова войскаў, мой Каролю і Божа мой!
5 Шчасьлівыя тыя, якія жывуць у Доме Тваім. Яны будуць славіць Цябе няспынна. Зэля.
6 Шчасьлівы чалавек, каторага сіла ў Табе. У сэрцы ягоным шляхі простыя.
7 Калі яны ідуць далінай Баха, яны робяць яе месцам крынічным. Таксама раньні дождж пакрывае яе багаславеньнямі.
8 Яны ідуць ад сілы ў сілу. Кожны (зь іх) зьяўляецца перад Богам на Сыёне.
9 Ягова, Божа войскаў, выслухай малітву маю! Вазьмі да вушэй, Божа Якубаў. Зэля.
10 Божа, шчыт наш, глянь сюды! Глянь на аблічча памазанца Твайго!
11 — Бо адзін дзень у дварах Тваіх ёсьць лепшы, чым тысяча (іншых дзён). Я буду лепш прабываць ля парогу Дому Бога майго, чым жыць у шатрах бязбожнасьці,
12 бо Ягова, Бог, ёсьць сонца і шчыт; Ягова дае Багадаць і славу. Ён ня адмаўляе дабра тым, якія ходзяць у бяззаганнасьці.
13 Ягова войскаў! Шчасьлівы чалавек, які давяраецца Табе!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 84

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020