1 Сыноў Карэявых. Псальм. Песьня. Угрунтаваньне ягонае (Сыёна) на сьвятых гарах.
2 Любіць Ягова брамы Сыёну больш за ўсе сялібы Якубавыя.
3 Слаўнае гаворыцца пра цябе, места Божае! Зэля.
4 Успамяну Рагаў і Бабілён перад тымі, якія мяне ведаюць; вось! Пілістэя і Тыр з Ятыопіяй (скажуць): гэты нарадзіўся там.
5 А пра Сыён будуць казаць: «той і той нарадзіўся ў ім.» І Найвышэйшы, Ён узмацніць яго.
6 Ягова распавядзе пры перапісу народаў: «гэты народжаны тут». Зэля.
7 І тыя, хто сьпявае, і хто грае, (скажуць): «Усе мае крыніцы ў Табе.»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 87
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020