1 Малітва Масея, чалавека Божага. Госпадзе мой, Ты быў нам прыстанішчам з роду ды ў род.
2 Перш чым паўсталі горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад вечнасьці ў вечнасьць Ты — Бог.
3 Ты вяртаеш чалавека ў парахно і кажаш: «Вяртайцеся, сыны чалавечыя!» —
4 бо тысяча гадоў у Тваіх вачах, як дзень учарашні, калі ён прайшоў, і, як варта начная.
5 Ты зносіш іх (як) паводкай. Яны як сон, як трава, якая раніцай вырастае,
6 раніцай яна расьце і цьвіце, а вечарам вяне і засыхае,
7 бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, а ад лютасьці Тваёй мы разьбітыя.
8 Ты бяззаконьні нашыя паклаў перад Табой, тайнае нашае перад сьвятлом Аблічча Твайго.
9 Усе дні нашыя зьнікаюць ад гневу Твайго. Мы каратаем гады нашыя, як уздых.
10 Дзён гадоў нашых — семдзясят гадоў, а пры большай моцы — восемдзясят гадоў, а лепшая пара іхная — цяжкая праца і не́марасьць, бо яны хутка праходзяць і мы адлятаем.
11 Хто ведае сілу гневу Твайго і лютасьці Тваёй, якая адпавядае страху перад Табой?
12 Зьлічаць дні нашыя навучы нас так, каб прыдбаць нам сэрца мудрае.
13 Абярніся, Ягова! Дакуль? І суцешы слугаў Тваіх.
14 Насыці нас ра́ніцай Міласэрнасьцю Тваёй, і мы будзем радавацца і весяліцца ўсе дні нашыя.
15 Суцешы нас адпаведна дням, колькі Ты гнуў нас, адпаведна гадам, калі мы бачылі ліха.
16 Хай будзе вачавідным слугам Тваім Твой Чын і Слава Твая над сынамі іхнымі.
17 Прыгажосьць Госпада майго, Бога нашага, хай будзе над намі. І справу рук нашых умацуй Ты над намі. Сапраўды, справу рук нашых Ты ўмацуй.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 90

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020