1 Псальм. Песьня. На дзень суботні.
2 Добра дзякаваць Ягове і сьпяваць Імю Твайму, Найвышэйшы,
3 раніцай абвяшчаць Міласэрнасьць Тваю і Вернасьць Тваю — уначы,
4 на дзесяціструнным і на псалтыры, пець (Найвышэйшаму і граць) на гарпе;
5 бо Ты, Ягова, радуеш мяне чынам Тваім, я ўрачыста радуюся Дзеям Рук Тваіх.
6 Як вялікія Твае Дзеі, Ягова! Наўзьдзіў глыбокія Думкі Твае.
7 Чалавек бязглузды (гэтага) ня ведае, і нядавумак ня разумее гэтага.
8 Бязбожнікі растуць, як трава, і ўсе ліхадзеі цьвітуць — каб яны былі зьнішчаны навекі.
9 Але Ты, Ягова, высокі ў вяках вечных, —
10 бо сапраўды ворагі Твае, Ягова, сапраўды ворагі Твае загінуць. Усе ліхадзеі будуць расьцярушаны.
11 А мой рог Ты ўзьнімеш, як (рог) адзінарога. Мяне памазаваюць сьвежым алеям.
12 І вока маё будзе бачыць тых, хто робіць на мяне засаду. І вуха маё будзе чуць зламысьнікаў, якія паўстаюць супраць мяне.
13 Праведны будзе квітнець, як пальма. Ён будзе расьці, як кедр на Ліване.
14 Пасаджаныя ў Доме Яговы будуць квітнець у дварах Бога нашага.
15 Яны і ў старасьці будуць прыносіць плод. Яны будуць сакавітыя і сьвежыя,
16 каб абвяшчаць, што Ягова шчыры ёсьць, Скала мая, і няма ў Ім ніякай няправеднасьці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 92

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020