1 Ягова валадарыць, як Кароль. Хай радуецца зямля. Хай радуюцца шматлікія астравы.
2 Хмары і цемра навакол Яго. Справядлівасьць і Суд ёсьць падмурак Пасаду Ягонага.
3 Агонь ідзе перад Ім і паліць наўкола няпрыяцеляў Ягоных.
4 Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет. Зямля бачыць і трымціць.
5 Горы, як воск, плавяцца перад Абліччам Яговы, перад Абліччам Госпада ўсёй зямлі.
6 Нябёсы абвяшчаюць Справядлівасьць Ягоную, і ўсе народы бачаць Славу Ягоную.
7 Хай будуць пасаромлены ўсе служкі выразаных выяваў, якія пахваляюцца балванамі. Хай Яму паклоняцца да зямлі ўсе сілы!
8 Сыён чуе і радуецца, і дочкі Юды ўрачыста радуюцца дзеля Судоў Тваіх, Ягова.
9 Бо Ты, Ягова, ёсьць Найвышэйшы над усёй зямлёй; Ты ёсьць вельмі ўзвышаны над усімі багамі.
10 Вы, хто любіць Ягову, нянавідзьце зло! Ён крые душы сьвятых Сваіх. З рукі бязбожнікаў Ён вызваліць іх.
11 Праведніку пасеяна Сьвятло, і радасьць для тых, хто шчыры сэрцам.
12 Радуйцеся, (вы) праведныя, у Ягове і вызнавайце ўдзячнасьць Ягонай сьвятой памяці!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 97

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020