Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Лукаша 17 Паводля Лукаша 17 разьдзел

1 І сказаў вучням: нямагчыма ня прыйсьці спакусам, але гора таму, праз каго (яны) прыходзяць.
2 Лепш было б яму, калі б млыновы жоран павесілі яму на шыю і ўкінулі ў мора, чым каб (ён) спакусіў аднаго з малых гэтых.
3 Назірайце за сабой. Калі саграшыць супраць цябе брат твой, дакары яго, і калі пакаецца, даруй яму;
4 і калі сем разоў на дзень саграшыць супраць цябе і сем разоў зьвернецца да цябе, кажучы: каюся — даруй яму.
5 І сказалі Апосталы Госпаду: дадай нам веры.
6 Госпад жа сказаў: калі б (вы) мелі веру з гарчычнае зерне, сказалі бы гэтай шаўкоўніцы: будзь выкарчавана з корнем і будзь пасаджана ў мора, і (яна) паслухалася б вас.
7 Хто ж сярод вас, маючы раба, што арэ ці пасе, каторы вярнуўшамуся з поля скажа: адразу, падыйшоўшы, узьляж ля стала?
8 Але ці ня скажа яму: прыгатуй (мне) што-небудзь павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль пад’ем і вып’ю, а пасьля гэтага будзеш есьці і піць ты?
9 Ці мае (ён) падзяку слузе гэтаму, што ён выканаў зага́данае яму? Ня думаю.
10 Так і вы, калі выпаўніце ўсё, зага́данае вам, кажыце: мы нічога ня вартыя рабы, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.
11 І сталася, як Ён ішоў да Ярузаліму, Ён праходзіў паміж Самарай і Галілеяй.
12 І калі Ён уваходзіў у адно сяло, Яго сустрэлі дзесяць пракажоных мужчын, якія спыніліся воддаль;
13 і яны закрычалі, кажучы: Ісус Настаўнік! памілуй нас.
14 І, убачыўшы, (іх Ён) сказаў ім: ідзіце, пакажыцеся сьвятарам. І сталася: калі яны ішлі, ачысьціліся.
15 Адзін жа зь іх, убачыўшы, што аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,
16 і ўпаў ніцма да Ног Ягоных, дзякуючы Яму, і ён быў самарац.
17 І, загаварыўшы, Ісус сказаў: ці ня дзесяць былі ачышчаны? Дзе ж дзевяць?
18 Чаму ў іх ня знайшлося сумленьня, вярнуўшыся, аддаць славу Богу, акрамя гэтага чужаземца?
19 А яму сказаў: устань (і) ідзі; вера твая ўратавала цябе.
20 А будучы запытаны хварысэямі, калі прыйдзе Гаспадарства Бога, Ён адказаў ім і сказаў: ня прыхо́дзе Гаспадарства Бога відавочна;
21 і ня скажуць: вось тут (яно), ці вось там (яно). Бо вось Гаспадарства Бога паміж вас ёсьць.
22 А вучням сказаў: прыйдуць дні, калі пажадаеце ўбачыць адзін з дзён Сына Чалавечага і ня ўбачыце.
23 І скажуць вам: «вось тут», ці «вось там», ня хадзіце і ня бяжыце ўсьлед.
24 Бо як бліскавіца, блíскаючы ад аднаго краю неба да другога краю неба, асьвятляе, так будзе і Сын Чалавечы ў дзень Свой.
25 Але перш Яму належыць шмат адпакутаваць і быць адрынутым родам гэтым.
26 І як сталася ў дні Ноя, так будзе і ў дні Сына Чалавечага:
27 елі, пілí, жаніліся, выходзілі замуж аж да таго дня, як Ной увайшоў у карабель, і прыйшоў патоп і зьнішчыў усіх.
28 Таксама як сталася ў дні Лота: елі, пілí, куплялі, прадавалі, садзíлі, будава́лі;
29 але (ў) той дзень, калі Лот выйшаў із (местаў) Садомскіх, лінуў дажджом зь неба агонь і серка і зьнішчыў усіх.
30 Такім будзе той дзень, калі будзе яўлены Сын Чалавечы.
31 У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы ягоныя ў доме, няхай ня зыходзе ўзяць іх; і хто (будзе) ў полі таксама няхай ня вяртаецца назад.
32 Памятайце жонку Лота.
33 Дык хто імкнецца жыцьцё сваё захаваць, загубіць яго, а калі хто яго загубіць, (той) захавае яго.
34 Кажу вам: у тую ноч будзе двое на адной пасьцелі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты;
35 будуць дзьве малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінута;
36 двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты.
37 І, адказаўшы, пытаюцца ў Яго: «дзе, Госпадзе?» Ён жа сказаў ім: «дзе труп (умярцьвёная плоць), там будуць сабраны арлы».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле, 17 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020