Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Яана 2 Паводля Яана 2 разьдзел

1 І трэйцяга дня было вясельле ў Кане Галілейскай, і маці Ісусава была тамака.
2 Запрошаны быў таксама й Ісус і вучні Ягоныя на вясельле.
3 І, як ня хапíла віна, маці Ісусава кажа Яму: віна ня ма́юць.
4 Кажа ёй Ісус: што Мне і табе, жанчына? Яшчэ ня прыйшо́ў час Мой.
5 Маці Ягоная кажа слугам: што б Ён вам ні сказаў, зрабіце.
6 Было ж тамака шэсьць каменных судзінаў для вады, (што) стаялі дзеля жыдоўскага ачышчэньня (і) зьмяшчалі па дзьве ці тры меры.
7 Кажа ім Ісус: напоўніце судзіны вадою. І напоўнілі іх да верху.
8 І кажа ім: чэрпайце цяпер і нясеце да маршалка. І панесьлі.
9 Калі ж маршалак пакаштаваў вады, стаўшай віном, а (ён) ня ве́даў, скуль (яно) ёсьць, слугі ж, што чэрпалі ваду, ведалі, — маршалак кліча маладога
10 і кажа яму: кожны чалавек перш ставіць добрае віно, а як нап’юцца, тады горшае; ты (ж) добрае віно захаваў дагэтуль.
11 Так Ісус зрабіў пачатак Цудам у Кане Галілейскай і выявіў Славу Сваю, і ўверылі ў Яго вучні Ягоныя.
12 Пасьля гэтага зыйшоў Ён да Капэрнавуму, Сам і маці Ягоная, і браты Ягоныя, і вучні Ягоныя, і тамака заставаліся няшма́т дзён.
13 І была блізка Пасха жыдоўская, і ўзыйшоў Ісус да Ярузаліму;
14 і знайшоў у Сьвятыні прадаючых быкоў і авечак, і галубоў, і сядзелі мянялы (грошай).
15 І, зрабіўшы зь вяровак плётку, выгнаў усіх са Сьвятыні, і авечак, і быкоў, ды мянялам грошы рассыпаў і сталы (іхныя) абярнуў;
16 і сказаў прадаючым галубоў: забярыце гэтае адгэтуль: ня рабеце Дому Бацькі Майго домам гандлю.
17 І прыпомнілі вучні Ягоныя, што напісана: руплівасьць (аб) Доме Тваім праглынула Мяне (Пс. 69:10).
18 Тады адказалі жыды і сказалі Яму: які знак нам пакажаш, што гэтае робіш?
19 Ісус адказаў і сказаў ім: зруйнуйце Гэтае Сьвяцілішча, і Я ў тры дні адбудую Яго.
20 Тады жыды сказалі: сорак шэсьць гадоў будавалася гэтая Сьвятыня, і Ты ў тры дні адбудуеш яе?
21 Ён жа гаварыў пра Сьвяцілішча Цела Свайго.
22 Калі ж Ён быў уваскрошаны зь мёртвых, прыпомнілі вучні Ягоныя, што Ён казаў ім гэтае, і паверылі Пісаньню і Слову, якое сказаў Ісус.
23 Калі ж Ён быў у Ярузаліме на сьвята ў Пасху, многія паверылі ў Імя Ягонае, бачучы Цуды Ягоныя, якія Ён рабіў.
24 Але Сам Ісус ня давяра́ўся ім, бо Ён ведаў усіх
25 і таму ня ме́ў патрэбы, каб хто сьведчыў пра чалавека, бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Паводля Яана Сьвятое Эвангельле, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020