Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Да рымлянаў 15 Да рымлянаў 15 разьдзел

1 А мы, моцныя, павінны насіць слабасьці бясьсільных і ня сабе дагаджаць.
2 Бо кожны з нас мусіць дагаджаць бліжняму на дабро, для збудаваньня.
3 Бо і Хрыстос ня Сабе дагаджаў, але як напісана: «Зьнявагі тых, што зьняважаюць Цябе, зваліліся на Мяне».
4 Бо ўсё, што было напісана раней, (яно) напісана раней для нашага навучаньня, каб празь цярплівасьць і суцяшэньне зь Пісаньняў (мы) мелі надзею.
5 А Бог цярпеньня і суцяшэньня хай дасьць вам быць у аднадумстве між сабою паводля (вучэньня) Хрыста Ісуса.
6 Каб вы аднадушна, адзінымі вуснамі праслаўлялі Бога і Бацьку Госпада нашага Ісуса Хрыста.
7 Таму прымайце адзін воднага, як і Хрыстос прыняў нас у славу Бога.
8 (Таму) і кажу: Ісус Хрыстос стаў служыцелем абрэзаньня дзеля вернасьці Бога, каб выканаць абяцаньні ба́цькам,
9 а (для) паганаў — дзеля літасьці, (каб) славілі Бога, як напісана: «За гэта буду ўсхваляць Цябе між паганамі, і Імю Твайму буду пець».
10 І яшчэ кажа: «Узьвесяліцеся пагане з народам Ягоным».
11 І яшчэ: «Хвалеце Госпада, усе пагане, і усхваляйце Яго, усе народы».
12 І яшчэ Гісая кажа: «І будзе: Корань Ясэя, Які паўстане правіць народамі; на Яго пагане будуць спадзявацца».
13 Бог жа надзеі (нашай) хай напоўніць вас усялякай радасьцяй і мірам у веры, каб сілаю Духа Сьвятога ўзбагаціць вас надзеяй.
14 Браты мае, я ж і сам перакананы адносна вас, што і вы самі поўныя дабрачыннасьцю, напоўнены ўсякім веданьнем і можаце навучаць адзін воднага.
15 Але напісаў я вам, браты, сьмела часткова, як бы напамінаючы вам, праз Багадаць, якая дана мне ад Бога,
16 каб быць мне служкаю Ісуса Хрыста для паганаў сьвятарна абвяшчаючы Эвангельле Бога, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, стала заўгоднай (Богу).
17 Пагэтаму маю пахвалу ад Бога ў Хрысьце Ісусе.
18 Бо ня адважуся назваць што-небудзь, чаго (б) ні ўчыніў Хрыстос цераз мяне на послух паганаў словам і справаю,
19 у сіле знакаў і цудаў, у сіле Духа Бога, так што мною ад Ярузаліму і ваколіцы аж да Ілірыка распаўсюджана Эвангельле Хрыста.
20 Пры тым (я) стараўся дабравесьціць ня там, дзе (ужо) было абвешчана Імя Хрыста, каб ня будаваць на чужым падмурку,
21 але, як напісана: «Каму (яшчэ) ня было абвешчана пра Яго, убачаць, і каторыя ня чулі, даведаюцца».
22 Пагэтаму я і меў шмат перашкод прыйсьці да вас.
23 Цяпер жа больш ня маючы поля працы ў гэтых краінах, і з даўных гадоў маючы жаданьне прыйсьці да вас,
24 як толькі накіруюся ў Гішпанію, прыйду да вас. Бо спадзяюся, праходзячы, убачыць вас, і вы праведзяце́ мяне туды, як сьпярша трохі нацешуся вамі.
25 А цяпер я іду ў Ярузалім каб паслужыць сьвятым.
26 Бо Македонія і Ахайя вырашылі ўчыніць нікаторае ахвяраваньне для бедных сьвятых у Ярузаліме.
27 Вырашылі, ды і даўжнікі іхныя яны. Бо калі пагане зрабіліся саўдзельнікамі ў іхным духовым, то павінны паслужыць ім хаця бы ў цялесным.
28 Выканаўшы ж гэтае і даставіўшы ім пад пячаткай гэты плод, пайду праз вас у Гішпанію.
29 Ведаю ж, што прыходзячы да вас прыду ў поўні багаслаўленьня Эвангельля Хрыста.
30 Малю ж вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа змагацца разам са мною ў малітвах за мяне да Бога,
31 каб мне быць выбаўленым ад няверучых у Юдэі, і каб служэньне маё для Ярузаліму сталася прыемным для сьвятых.
32 Каб я прыйшоў да вас па волі Бога ў радасьці і супакоіўся з вамі.
33 Бог жа міру са ўсімі вамі. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пасланьне Апостала Паўлы да рымлянаў, 15 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020