Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Да рымлянаў 16 Да рымлянаў 16 разьдзел

1 Даручаю ж вам Хвібу, сястру нашую, якая ёсьць дыяканісай царквы ў Кенхрэях,
2 каб (вы) прынялі яе ў Госпадзе, як прыстойна сьвятым, і (каб) памаглі ёй, якую б патрэбу яна ў вас ні мела, таму што і яна была памочніцай многім і мне самому.
3 Прывітайце Прыскіллу і Акілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Ісусе,
4 якія дзеля душы маёй пакладалі галовы свае, якім ня я адзін удзячны, але і ўсе цэрквы паганаў,
5 і (вітайце) іхную хатнюю царкву. Вітайце Эпенета, любаснага майго, які ёсьць пачатак Ахайі для Хрыста.
6 Вітайце Марыам, якая шмат папрацавала для нас.
7 Вітайце Андроніка і Юнію, родзічаў маіх і вязьняў са мною, якія знакамітыя паміж Апосталамі, якія і нарадзіліся ў Хрысьце перш за мяне.
8 Вітайце Амплія, любаснага майго ў Госпадзе.
9 Вітайце Урбана супрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, любаснага майго.
10 Вітайце Апяллеса, выпрабаванага ў Хрысьце. Вітайце тых, што (з дому) Арыстабула.
11 Вітайце Гірадзіяна, родзіча майго. Вітайце тых, што (з дому) Наркісса, якія ў Госпадзе.
12 Вітайце Трыхвену і Трыхвосу, якія працуюць у Госпадзе. Вітайце Пярсіду любасную (у Госпадзе), якая многа папрацавала ў Госпадзе.
13 Вітайце Рухва, выбранага ў Госпадзе, (а) таксама матку ягоную і маю.
14 Вітайце Асінкрыта, Хлягонта, Герма, Патроба, Гермія і тых братоў, што разам зь імі.
15 Вітайце Хвіло́лага і Юлю, Нірэя і сястру ягоную, Алімпана і ўсіх сьвятых, што зь імі.
16 Вітайце адзін воднага пацалункам сьвятым. Вітаюць вас цэрквы Хрыста.
17 Заклікаю ж вас, браты, сьцеражыцеся тых, што ўчыняюць згрызотныя расколы і спакусы насуперак навукі, якой вы навучаны, і ўхіляйцеся ад іх;
18 таму што такія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму чэраву і красамоўствам і лісьлівымі словамі зьбіваюць са шляху сэрцы прастадушных.
19 Бо ваша паслухмянасьць (веры) усім вядома; таму радуюся за вас; хачу ж, каб вы былі мудрымі на дабро, але бяззаганнымі на зло.
20 Бог жа міру скрышыць шата́на пад нагамі вашымі ў хуткім часе. Багадаць Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. (Амін).
21 Вітае вас Цімахвей, супрацоўнік мой, і Лукій, і Ясон, і Сасіпатр, родзічы мае.
22 Вітаю вас у Госпадзе я, Тэртый, які напісаў гэтае Пасланьне.
23 Вітае вас Гай, гасьцінны для мяне і ўсёй царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік места, і Кварт, брат.
24 Багадаць Госпада нашага Ісуса Хрыста са ўсімі вамі. Амін.
25 Таму ж, Хто мае сілу вас умацаваць паводля Эвангельля майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, паводля адкрыцьця тайны, якая была схована ад пачатку сьвету,
26 а цяпер яўлена праз прарочыя Пісаньні, па Загаду вечнага Бога стала вядомай на послух веры ва ўсіх народах.
27 Адзінаму мудраму Богу, цераз Ісуса Хрыста, Яму слава ў вяках вякоў. Амін.

Каментары ці зноскі:

Да рымлянаў напісана з Карынту цераз Хвібу, дыяканісу царквы ў Кенхрэях.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пасланьне Апостала Паўлы да рымлянаў, 16 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020