1 Ці ня ведаеце браты, бо кажу тым, хто ведае Закон, што Закон мае ўладу над чалавекам, пакуль ён жыве.
2 Бо замужняя жанчына прывязана Законам да жывога мужа. Калі ж муж памрэ, яна вызвалена ад Закону замужжа.
3 Пагэтаму, калі (яна) выйдзе замуж за другога мужчыну пры жывым мужу, (то яна) будзе называцца чужаложніцай; калі ж муж памрэ, (то) яна вольная ад Закону (замужжа), каб ня быць ёй чужаложніцай, выйшаўшы за другога мужчыну.
4 Так што і вы, браты мае, умярцьвёны для Закону праз Цела Хрыста, каб належаць вам другому, зь мёртвых Уваскрэшанаму, каб мы прынесьлі плод Богу.
5 Калі ж мы былі ў целе (грахоўным), (то) пажадлівасьці грахоў, якія (выяўляюцца) праз Закон, дзейнічалі ў чэлясах нашых, каб прынесьці плод сьмерці;
6 цяпер жа мы вызвалены ад Закону, памершы (для яго), якім былі зьвязаны, каб служыць нам (Богу) па-новаму ў духу, а ня па старой літары.
7 Дык што скажам? Закон — грэх? Хай ня будзе (такога)! Але грэх я ўразумеў ня інакш, як праз Закон. Бо я і пажадлівасьці ня ведаў бы, калі б Закон ня казаў: «ня пажадай».
8 Але грэх ухапіўшыся, як за падставу, за Загад, выклікаў ува мне ўсякую пажадлівасьць, таму што бяз Закону грэх мёртвы.
9 Я жыў некалі бяз Закону; а калі прыйшоў Загад, грэх ажыў, а я памёр.
10 І мной знойдзена, што Загад, які (дадзены) на жыцьцё, ён (аказаўся скарыстаным мне) на сьмерць.
11 Бо грэх, злоўжываючы Загадам (Закона), ашукаў мяне і празь яго (Загад Закона) забіў (мяне разам са Хрыстом).
12 Такім чынам Закон сьвяты і Загад сьвяты і праведны, і добры.
13 Дык што, добрае сталася для мяне сьмерцю? Хай ня будзе (такога)! Але грэх, каб быў выяўлены грахом, робіць мне сьмерць праз добрае (праз Загад), так што грэх стаў празьмерна грэшным праз Загад.
14 Бо ведаем, што Закон — духовы, а я — плацкі, прададзены граху.
15 Бо ня разумею, што раблю; таму што раблю ня тое, што хачу, але раблю тое, што нянавіджу.
16 Калі ж раблю тое, чаго ня хачу, згаджаюся (з тым), што Закон добры.
17 Дык цяпер ужо ня я раблю гэта (грахоўнае), але грэх, які жыве ўва мне.
18 Бо ведаю, што ня жыве ўва мне, гэта значыць у плоці маёй, добрае, бо жаданьне (добрага) ёсьць ува мне, але (каб) зрабіць добрае, ня знаходжу (сілы).
19 Таму што раблю ня тое, што хачу, (гэта значыць) добрае, але раблю тое, чаго ня хачу, (гэта значыць) ліхое.
20 Калі ж я раблю тое, чаго ня хачу, раблю гэта ўжо ня я, але грэх, які жыве ўва мне.
21 Дык вось знаходжу закон: як толькі захачу рабіць добрае, ува мне ўзьнікае (і) ліхое.
22 Бо паводля ўнутранага чалавека захапляюся Законам Бога,
23 але ў чэлясах маіх бачу другі закон, які ваюе супраць закону розуму майго і бярэ мяне ў палон закону грэху, які знаходзіцца ў чэлясах маіх.
24 Няшчасны я чалавек! Хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?
25 Дзякую Богу цераз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык вось той самы я розумам служу Закону Бога, а плоцьцю — закону грэху.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Пасланьне Апостала Паўлы да рымлянаў, 7 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020