Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

2 да карыньцянаў 8 Другое да карыньцянаў 8 разьдзел

1 Паведамляем вам, браты, пра Багадаць Бога дадзеную ў цэрквах Македоніі,
2 таму што ў моцным выпрабаваньні горам у іх збытак радасьці; і глыбокая галеча іхная збыткуе багацьцем шчодрасьці іхнай,
3 таму што па сіле, (а) я сьведчу, і звыш сілы яны добраахвотны (у ахвяраваньні),
4 і яны вельмі настойліва прасілі нас прыняць іхную шчодрасьць і ўдзел у служэньні для сьвятых;
5 і ня (толькі) так, як мы спадзяваліся, але саміх сябе яны адда́лі, перш Госпаду, (а потым) і нам па волі Бога,
6 так што мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і скончыў у вас і гэтую дабрачыннасьць.
7 Але, як вы збыткуеце ва ўсім: у веры і слове, і ў ве́даньні, і ва ўсякай дбаласьці, і ў вашай любові да нас, так што і ў гэтай дабрачыннасьці збыткуйце.
8 Кажу (ж гэта) ня як загад, але дбаласьцю другіх выпрабоўваючы шчырасьць і вашай любові.
9 Бо ведаеце Багадаць Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, будучы багатым, зьбяднеў дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся празь Яго зьбядненьне.
10 І я даю ў гэтым параду: бо гэта вам карысна, (тым), якія ня толькі (пача́лі) рабіць, але і раней жадалі гэта зрабіць, яшчэ зь леташняга году.
11 А цяпер і гэту справу завяршыце, каб тое, чаго прагна жадаеце, так і выканаць, з таго, што маеце.
12 Бо калі хто мае руплівасьць (ахвяраваць), то прыймальнай (зьяўляецца) ахвяра маёмнага, а ня нямаёмнага.
13 Бо (гэта) ня для (таго), каб іншым (была) палёгка, а вам цяжар, але для роўнасьці. У цяперашні час ваша лíшніца (служыць) для (папаўненьня) іхняй нястачы.
14 Так каб і іхны збытак стаўся ў (папаўненьне) вашай нястачы, каб была роўнасьць,
15 як напісана: «хто (сабраў) многа, ня меў лішніцы; і хто (сабраў) мала, ня меў нястачы».
16 І дзякаваць Богу, Які ўклаў у сэрца Цітава такую руплівасьць пра вас.
17 Таму што ён прыняў (маю) просьбу, але будучы вельмі руплівым (пра вас), ён пайшоў да вас добраахвотна.
18 Паслалі мы зь ім і брата, якога хваляць ва ўсіх цэрквах за дабравешчаньне,
19 ды ня толькі (гэта), але і тое, што ён ёсьць яшчэ і выбранец цэркваў у спадарожнікі нам, для выкана́ньня гэтай дабрадзейнасьці, якой мы служым для славы Самога Госпада згодна руплівасьці вашай,
20 высьцерагаючыся таго, каб хто ня папракнуў нас пры такім багацьці прынашэньняў праз нашае служэньне,
21 бо мы прадугледжваем вартае пахвалы ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.
22 Паслалі мы зь імі і брата нашага, руплівасьць якога мы выпрабавалі ў многім шматкротна, які цяпер яшчэ больш руплівы з-за вялікай упэўненасьці ў вас.
23 Калі адносна Ціта, дык ён — мой супольнік, а для вас — супрацоўнік; што тычыць братоў нашых — (гэта) пасланцы цэркваў, слава Хрыстова.
24 Дык вось, доказ любві вашай і (справядлівасьць) нашай пахвалы аб вас зьявіце перад імі і перад абліччам цэркваў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 8 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020