Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

1 да тэссалонцаў 3 Першае да тэссалонцаў 3 разьдзел

1 Таму, ня могучы балей трываць, мы вырашылі застацца ў Атэнах адны
2 і паслалі Цімахвея, брата нашага і служыцеля Бога, і супрацоўніка нашага ў Эвангельлі Хрыста, каб умацаваць вас і падбадзёрыць вас у веры вашай,
3 каб ніхто ня хістаўся ў смутках гэтых: бо самі вы ведаеце, што да гэтага мы і прызначаны.
4 Бо і калі мы былі ў вас, мы прадказвалі вам, што маем цярпець прыгнёт, як і здарылася, і вы гэта ведаеце.
5 Таму і я, больш ня це́рпячы, паслаў Цімахвея, каб даведацца пра веру вашую, каб ня спакусіў вас спакусьнік, і каб праца нашая ня сталася марнай.
6 І цяпер, калі прыйшоў да нас ад вас Цімахвей і прынёс добрую вестку нам пра веру і любоў вашую, і што вы заўсёды маеце добрую памяць пра нас, жадаючы нас пабачыць, як і мы вас,
7 таму і мы, пры ўсім нашым смутку і гаротах нашых суцешаны вамі, браты, праз веру вашую.
8 Бо цяпер мы жывём, калі вы стаіцё ў Госпадзе.
9 Якую ж падзяку мы можам даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якой радуемся за вас перад нашым Богам,
10 дзень і ноч вельмі рупліва молячыся за вас, каб убачыць вашае аблічча і папоўніць нястачы веры вашай?
11 Сам жа Бог і Бацька наш, і Госпад наш Ісус Хрыстос хай накіруе шлях наш да вас.
12 А вам хай Госпад дасьць узрасьці і напоўніцца са збыткам любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы да вас:
13 каб узмацніць сэрцы вашыя ў бяззаганнасьці і сьвятасьці перад Богам і Бацькам нашым і перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом з усімі сьвятымі Ягонымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да тэссалонцаў, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020