Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё 10 Адкрыцьцё 10 разьдзел

1 І ўбачыў я іншага Ангела моцнага, спускаючыся зь неба, апранутага ў воблака, і вясёлка над галавой ягонай, і аблічча ягонае, як сонца, і ногі ягоныя, як слупы агню.
2 І ён меў у руцэ сваёй маленькі разгорнуты скрутак. І ён паставіў нагу сваю правую на мора, а левую на зямлю;
3 і ўсклікнуў ён голасам моцным, як рычыць леў; і калі ён усклікнуў, прамовілі сем громаў сваімі галасамі.
4 І калі прамовілі сем громаў сваімі галасамі, я маніўся пісаць, але пачуў голас зь неба, гаворачы мне: запячатай тое, што прамовілі сем громаў, і ня пішы гэтага.
5 І Ангел, якога я ўбачыў стоячы на моры і на зямлі, падняў руку́ сваю да неба
6 і пакляўся Жывучым у вяках вякоў, Каторы стварыў Неба і што ў ім, і зямлю, і што на ёй, і мора, і што ў ім, што часу ўжо (больш) ня будзе.
7 Але ў тыя дні голасу сёмага Ангела, калі ён мае трубіць, будзе споўнена тайна Бога, як Ён абвясьціў рабам Сваім прарокам.
8 І голас, які я пачуў зь Неба, ізноў загаварыў да мяне і сказаў: пайдзі, вазьмі мале́нькі разгорнуты скру́так, (што) у руцэ Ангела, што стаіць на моры і на зямлі.
9 І я пайшоў да Ангела, ка́жучы яму: дай мне мале́нькі скру́так. І (ён) кажа мне: вазьмі і зьеш яго; і (ён) стане горкім у жываце тваім, але ў роце тваім будзе салодкім, як мёд.
10 І ўзяў я мале́нькі скру́так з рукі Ангела і зьеў яго; і ён быў у роце маім салодкі, як мёд; а калі я зьеў яго, (то) зроблена горка ў жываце маім.
11 І ён кажа мне: табе трэба ізноў прарочыць пра народы і плямёны і мовы, і валадароў многіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыцьцё Яана Багаслова, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020