Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё 15 Адкрыцьцё 15 разьдзел

1 І іншы знак убачыў я на небе, вялікі і дзіўны: сем Ангелаў, якія маюць сем апошніх плягаў, бо імі завершаны гнеў Бога.
2 І я ўбачыў быццам мора шкляное, зьмешанае з агнём, і тых, што перамаглі зьвера і абраз ягоны, і кляймо ягонае, і лік імені ягонага, якія стаялі на моры шкляным, маючы гарпы Бога.
3 І яны пяюць песьню Масея, раба Бога, і песьню Ягняка́, кажучы: вялікія і дзіўныя ўчынкі Твае, Госпадзе, Божа Ўседзяржыцель! Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадар сьвятых!
4 Хто ня збаіцца Цябе, Госпадзе, і ня праславіць Імя Твайго? Бо (Ты) адзін Сьвяты. Усе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо справядлівыя суды Твае выяўлены.
5 І пасьля гэтага я глянуў, і вось на Небе адчынена Сьвятыня Скініі сьведчаньня.
6 І выйшлі са Сьвятыні сем Ангелаў, маючы сем плягаў, апранутыя ў льняную вопратку, чыстую і сьветлую, і падпераза́ныя (кожны) па грудзях залатымі паясамі.
7 І адна із чатырох жывёлаў дала́ сямі ангелам сем чараў залатых, поўных гневу Бога, Які жыве ў вяках вякоў.
8 І напоўнілася Сьвятыня дымам ад славы Бога і ад сілы Ягонай, і ніхто ня мог увайсьці ў Сьвятыню, пакуль ня былі споўнены сем плягаў сямі Ангелаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыцьцё Яана Багаслова, 15 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020