Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё 3 Адкрыцьцё 3 разьдзел

1 І ангелу царквы ў Са́рдах напішы: Гэта гаворыць Той, Хто мае (сем) духаў Бога і сем зорак: Ведаю ўчынкі твае, (і) што маеш імя, што (ты) жывы, але ты мёртвы.
2 Будзь чуйным і ўзмацні астатніх, што ма́няцца паме́рці, таму што Я ня знайшоў учынкаў тваіх выкананымі перад Богам.
3 Таму прыпомні, як ты прыняў і пачуў, і захоўвай і пакайся. Калі ж ня будзеш чуваць, (то Я) прыйду на цябе, як злодзей, і ты ня пазнаеш, у якую гадзíну прыйду на цябе.
4 (Але) і ты маеш не́калькіх чалавекаў у Сардах, якія ня забрудзілі вопраткі свае, і яны будуць хадзіць (разам) са Мной у белым, бо яны годны (гэтага).
5 Хто пераможа, апранецца ў белыя вопраткі; і ня выкрасьлю імя ягонае са скрутка жыцьця, і вызнаю імя ягонае перад Бацькам Маім і перад Ангеламі Ягонымі,
6 хто мае вуха, пачуй, што Дух гаворыць цэрквам.
7 І ангелу царквы ў Хвілядэльхві напішы: Гэта гаворыць Сьвяты, Праўдзівы, Які мае ключ Давіда, Які адмыкае, і ніхто ня замкне, і (Які) замыкае, і ніхто ня адчыніць.
8 Ведаю твае ўчынкі; вось Я даў перад табою дзьверы адчыненыя, і ніхто ня можа іх зачыніць, малую маеш (ты) сілу, але захаваў (у веры) слова (абяцаньняў) Маё і ня адрокся (ад) Імені Майго.
9 Вось я раблю з (прыналежнікамі) сынагогі шатана, якія называюць сябе юдэямі, але ня ёсьць (імі), а лгуць, — вось Я зраблю зь імі, каб яны прыйшлі і пакланіліся перад нагамі тваімі, і даведаліся, што Я палюбіў цябе.
10 Так як ты захаваў (у сэрцы сваім) слова (пра) цярплівасьць Маю, дык і Я зьберагу цябе ад (у час) гадзіны спакушэньня, якая мае прыйсьці на ўвесь сьвет, каб выпрабаваць (усіх) тых, што жывуць на зямлі.
11 Вось, (Я) іду хутка; трымай, што маеш, каб ніхто ня забраў вянка твайго.
12 Хто пераможа, зраблю яго стаўпом ў Сьвятыні Бога Майго, і ён ужо ня выйдзе вонкі, і напішу на ім Імя Бога Майго, і імя места Бога Майго, новага Ярузаліму, які спускаецца зь Неба ад Бога Майго, і Імя Маё новае.
13 Хто мае вуха, пачуй, што Дух гаворыць цэрквам.
14 І ангелу царквы Ляодыкійцаў напішы: Гэта кажа Амін, Сьведка верны і праўдзівы, Найвышэйшая Ўлада стварэньня Бога:
15 ведаю ўчынкі твае, што ты і ні халодны і ні гарачы; о, каб ты быў (альбо) халодны, альбо гарачы!
16 Але як ты цеплаваты ды ня халодны і ня гарачы, то Я маю (намер) выплюнуць цябе із Роту Майго.
17 Таму што ты кажаш: я багаты і разбагацеў, і ня маю ніякай патрэбы; і ня ведаеш, што ты няшчасны і варты жалю, і ўбогі, і сьляпы, і голы.
18 Раджу табе купіць у Мяне золата, ачышчанае агнём, каб ты разбагацеў, і вопраткі белыя, каб (табе) апрануцца, і каб ня віда́ць быў сорам голасьці тваёй; ды вочнай мазяй памаж вочы твае, каб бачыць.
19 Я ўсіх, каго люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівы і пакайся.
20 Вось стаю каля дзьвярэй і стукаю: калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць зь ім, і ён са Мною.
21 Таму, хто пераможа, дам сесьці разам са Мною на Пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Бацькам Маім на Пасадзе Ягоным.
22 Хто мае вуха, пачуй, што Дух гаворыць цэрквам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыцьцё Яана Багаслова, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020