Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё 4 Адкрыцьцё 4 разьдзел

1 Пасьля гэтага я глянуў, і вось дзьверы адчыненыя на небе, і ранейшы голас, які я чуў быццам (гук) трубы, які гаварыў да мяне, кажа: узыйдзі сюды, і (Я) пакажу табе, што мусіць стацца пасьля гэтага.
2 І я ўраз стаўся ў духу; і вось Пасад стаяў на небе, а на Пасадзе — Сядзячы.
3 І Сядзячы быў падобны выглядам да каменю ясьпісу і сардісу; і вясёлка навакол Пасаду, з выгляду падобная да смарагдавай.
4 І вакол Пасаду — дваццаць чатыры пасады; і на пасадах я ўбачыў дваццаць чатыры старэйшыны, якія сядзяць, апра́нутыя ў белыя вопраткі, і яны мелі на галовах сваіх вянкі залатыя.
5 І ад Пасаду выходзяць маланкі і грымоты, і галасы, і сем сьветачаў агнявых, (якія) гараць перад Пасадам, якія ёсьць сем духаў Бога.
6 І перад Пасадам мора шкляное, падобнае да крышталю. А пасярэдзіне Пасаду і вакол Пасаду — чатыры жывёлы, поўныя вачэй сьпераду і ззаду.
7 І першая жывёла падобная да льва, і другая жывёла падобная да маладога быка, і трэйцяя жывёла, (якая) мела аблічча, як чалавек, і чацьвёртая жывёла падобная да арла ляту́чага.
8 І чатыры жывёлы, кожная наўкола на сабе мела па шэсьць крылаў, а ўнутры (яны) поўны вачэй; і (яны) ня маюць спакою ні ўдзень, ні ўначы, кажучы: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Бог Усемагутны, Каторы быў і Каторы ёсьць, і Каторы ідзе.
9 І калі жывёлы аддадуць славу і чэсьць, і падзяку Сядзячаму на Пасадзе, Жыву́чаму ў вяках вякоў,
10 упадуць дваццаць чатыры старэйшыны перад Сядзячым на Пасадзе і кланяюцца Жыву́чаму ў вяках вякоў, і кладуць вянкі свае перад Пасадам, кажучы:
11 Ты годны, Госпадзе, прыняць славу і гонар, і сілу, таму што Ты стварыў усё, і па Тваёй волі (усё) створана і існу́е.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыцьцё Яана Багаслова, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020