Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё 7 Адкрыцьцё 7 разьдзел

1 І пасьля гэтага я ўбачыў чатырох Ангелаў, якія стоючы на чатырох вуглах зямлі, трымалі чатыры вятры зямлі, каб ня дуў вецер ні на зямлю, ні на мора, ні на якое дрэва.
2 І ўбачыў я другога Ангела, узыйшоўшага ад усходу сонца, які меў пячатку Бога жывога; і ён гукнуў моцным голасам да чатырох Ангелаў, якім дадзена шкодзіць зямлі і мору,
3 кажучы: ня шкодзьце ні зямлі, ні мору, ні дрэвам пакуль ня папячатаем рабоў Бога нашага на лабох іхных.
4 І я пачуў лічбу папячатаных: сто сорак чатыры тысячы папячатаных із усякага роду сыноў Ізраэля.
5 Із роду Юдавага дванаццаць тысячаў папячатаных; із роду Рубэнавага дванаццаць тысячаў папячатаных; із роду Гадавага дванаццаць тысячаў папячатаных;
6 із роду Асіравага дванаццаць тысячаў папячатаных; із роду Нехталімавага дванаццаць тысячаў папячатаных; із роду Манасавага дванаццаць тысячаў папячатаных;
7 із роду Сымонавага дванаццаць тысячаў папячатаных; із роду Лявіявага дванаццаць тысячаў папячатаных; із роду Ісаха́равага дванаццаць тысячаў папячатаных;
8 із роду Забулонавага дванаццаць тысячаў папячатаных; із роду Язэпавага дванаццаць тысячаў папячатаных; із роду Бэніамінавага дванаццаць тысячаў папячатаных.
9 Пасьля гэтага я глянуў, і вось агромністае мноства людзей, палічыць якога ніхто ня мог, із кожнага племені і родаў, і народаў, і моваў стаяла перад Пасадам і перад Ягняком, апранутае ў белыя вопраткі, і пальмавыя галінкі ў руках іхных.
10 І ўсклікваюць голасам моцным, кажучы: збаўленьне Богу нашаму, Які Сядзіць на Пасадзе і Ягняку́!
11 І ўсе Ангелы стаялі вакол Пасаду і старэйшынаў і чатырох жывёлаў і ўпалі перад Пасадам на абліччы свае і пакланіліся Богу,
12 кажучы: Амін! Багаслаўленьне і слава, і мудрасьць, і падзяка, і чэсьць, і сіла, і магутнасьць Богу нашаму ў вяках вякоў. Амін.
13 І загаварыў адзін із старэйшынаў, пытаючыся ў мяне: гэтыя апрану́тыя ў белыя вопраткі, хто яны і адкуль прыйшлі?
14 І я сказаў яму: Ты ведаеш, пане. І ён сказаў мне: гэта тыя, што прыходзяць ад вялікага ўціску; і яны абмылі вопраткі свае і выбялілі вопраткі свае Крывёю Ягняка́.
15 Таму яны ёсьць перад Пасадам Бога і служаць Яму ўдзень і ўначы ў Сьвятыні Ягонай, і Сядзячы на Пасадзе будзе жыць у іх.
16 І яны ня будуць больш ні галадаць, ні прагнуць, і ня будзе іх пячы сонца і ніякая сьпёка,
17 таму што Ягняк, Які пасярод Пасаду будзе пасьвіць іх і вадзіць іх да жывых крыніцаў водаў; і абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыцьцё Яана Багаслова, 7 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020