Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Адкрыцьцё 8 Адкрыцьцё 8 разьдзел

1 І калі (Ён) зьняў сёмую пячатку, сталася на небе цішыня, як бы (на) паўгадзіны.
2 І я ўбачыў сем Ангелаў, якія стаялі перад Богам; і дадзены былі ім сем труб.
3 І іншы Ангел прыйшоў і стаў перад ахвярнікам маючы залатое кадзіла. І дадзена было яму шмат тыміяму (пахнасьцяў), каб ён сумясьціў (яго) з малітвамі ўсіх сьвятых і (усклаў гэта) на залаты ахвярнік, які перад Пасадам.
4 І ўзьняўся перад Богам дым (водар) ад тыміяму (пахнасьцяў) з малітвамі сьвятых ад рукі Ангела.
5 І ўзяў Ангел кадзіла і напоўніў яго агнём з ахвярніку, і кінуў на зямлю: і ўчыніліся галасы і грмы, і маланкі, і зямлятрус.
6 І сем Ангелаў, маючы сем труб, падрыхтаваліся, каб затрубіць.
7 І першы Ангел затрубіў, і стаўся град і агонь, зьме́шаныя з крывёю, і былі кінуты на зямлю; і траціна дрэваў была спа́лена, і ўся зялёная трава была спа́лена.
8 І другі Ангел затрубіў, і як бы аграмадная гара, пала́ючы агнём, была ўкінута ў мора; і траціна мора стала крывёю.
9 І вымерла траціна стварэньняў, што ў моры, якія мелі жыцьцё; і траціна судзён была зьнішчана.
10 І трэйці Ангел затрубіў, і ўпала зь неба зорка вялікая, палаючы як паходня, і ўпала на траціну рэкаў і на крыніцы водаў.
11 І імя той зоркі называецца Палын; і траціна (водаў) сталася палыном, і многія людзі памерлі ад гэтых водаў, таму што яны сталі горкімі.
12 І чацьверты Ангел затрубіў, і была паражона траціна сонца і траціна месяца, і траціна зорак, так што траціна іх сталася зацемрана, і дзень трэйцюю (частку) сваю ня быў асьветлены, таксама і ноч.
13 І я глянуў і пачуў аднаго Ангела, які ляцеў пасярод неба і гаварыў моцным голасам: гора, гора, гора тым, хто жыве на зямлі ад астатніх гукаў трубы трох Ангелаў, якія маюць трубіць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыцьцё Яана Багаслова, 8 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020