1 Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава,
2 калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: «ці ня ў вас хаваецца Давід?»
3 Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.
4 Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх,
5 бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою.
6 Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю.
7 Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх.
8 Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае,
9 бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на ворагаў глядзела вока маё.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 53 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002