Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Ісаі 12 Ісаі 12 разьдзел

1 І скажаш у той дзень: слаўлю Цябе, Госпадзе; Ты гневаўся на мяне, але адвёў гнеў Твой і суцешыў мяне.
2 Вось, Бог — ратунак мой: спадзяюся на Яго, і не баюся; бо Гасподзь — сіла мая, і песьня мая — Гасподзь; і Ён быў мне збавеньнем.
3 І ў радасьці будзеце чэрпаць ваду з крыніц збавеньня,
4 і скажаце ў той дзень: слаўце Госпада, заклікайце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Яго; нагадвайце, што вялікае імя Яго;
5 сьпявайце Госпаду, бо Ён учыніў вялікае, — хай ведаюць гэта на ўсёй зямлі.
6 Весяліся і радуйся, жыхарка Сіёна, бо вялікі сярод цябе Сьвяты Ізраілеў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарока Ісаі, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002