Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Ісуса сына Нава 16 Ісуса сына Нава 16 разьдзел

1 Потым выпала жэрабя сынам Язэпавым: ад Ярдана каля Ерыхона, каля водаў Ерыхонскіх на ўсход, пустыня, што прасьціралася ад Ерыхона да гары Вэтыльскай;
2 ад Вэтыля ідзе мяжа да Луза і пераходзіць да мяжы Архі да Атарота,
3 і апускаецца да мора, да мяжы Яфлета, да мяжы ніжняга Бэт-Арона і да Газэра, і канчаецца каля мора.
4 Гэта і атрымалі ў надзел сыны Язэпа: Манасія і Яфрэм.
5 Мяжа сыноў Яфрэмавых паводле родаў іхніх была: з усходу мяжою надзелу іхняга быў Атарот-Адар да Бэт-Арона верхняга;
6 потым ідзе мяжа да мора паўночным бокам Міхмэтата і паварочвае да ўсходняга боку Таанат-Сілома і праходзіць яго з усходняга боку Яноха;
7 ад Яноха, сыходзячы да Атарота і Наарата, прымыкае да Ерыхона і даходзіць да Ярдана;
8 ад Тапуаха ідзе мяжа да мора, да патока Каны, і канчаецца морам. Вось надзел племю сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх.
9 І гарады аддзелены сынам Яфрэмавым у надзеле сыноў Манасііных, усе гарады зь сёламі іх.
10 Але ня выгналі Хананэяў, якія жылі ў Газэры; таму Хананэі жылі сярод Яфрэмавых да сёньня, плацячы ім даніну.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Ісуса сына Нава, 16 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002