Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Гаспадарстваў 25 2 Гаспадарстваў 25 разьдзел

1 І сталася, што дзявятага году дзяржавы свае, дзясятага месяца, на дзясяты дзень месяца прышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, ён а ўсе войска ягонае, на Ерузалім, і аблёг яго, і насыпаў вал навокал яго.
2 І апынулася места ў ваблозе аж да адзінанцатага году караля Сэдэкі.
3 Дзявятага дня месяца павялічылася галадоў у месьце, і ня было хлеба ў люду зямлі.
4 І праломлена места, і ўсі мужы ваенныя ўцяклі ночы дарогаю, кудэй ідуць да брамы памеж дзьвюх сьцен, каторыя ля саду каралеўскага; Хальдэі ж стаялі навокал места, і кароль вышаў дарогаю раўніны.
5 І пагналася войска Хальдэйскае за каралём, і насьпелі яго на раўнінах Ерыхонскіх, і ўсе войска ягонае рассыпалася ад яго.
6 І схапілі караля, і ўзьвялі яго да караля Бабілёнскага да Рыўлы, і агаласілі на яго рассудак.
7 І сыноў Сэдэчыных зарэзалі на яго аччу, а вочы Сэдэку вылупілі, закавалі яго ў мядзяныя путы і завялі яго да Бабілёну.
8 І пятага месяца, на сёмы дзень месяца, значыцца пятнанцатага году Невухаднецара, караля Бабілёнскага, прышоў Невузарадан, галоўны над катамі, служэц караля Бабілёнскага, да Ерузаліму,
9 І спаліў дом СПАДАРОЎ і дом каралеўскі; і ўсі дамы ў Ерузаліме, і ўсі дамы вялікія спаліў цяплом;
10 І сьцены навокал Ерузаліму паламіла войска Хальдэйскае, што было ў галоўнага над катамі.
11 І астачу люду, што засталіся ў месьце, і перакінчыкаў, што перакінуліся да караля Бабілёнскага, і іншы люд высяліў Невузарадан, галоўны над катамі.
12 З галечы зямлі пакінуў галоўны над катамі да вінішчаў а палёў.
13 І стаўпы мядзяныя, што былі ля дому СПАДАРОВАГА, і падложкі, і мора мядзянае, што ў доме СПАДАРОВЫМ, паламілі Хальдэі, і занесьлі медзь іх да Бабілёну;
14 І гаршкі, і лапаты, і абцужкі, і ложкі, і ўсе судзьдзё мядзянае, каторым паслугаваліся, узялі;
15 І крапільніцы, і чары, што было залатое — залатое, і што было срэбнае — срэбнае ўзяў галоўны над катамі;
16 Стаўпы два, мора адно, і падложкі, што зрабіў Салямон да дому СПАДАРОВАГА, — медзі ў вусіх рэчах ня было вагі.
17 Асьмінанцаць локцяў увышкі адзін стоўп; вянок на ім мядзяны, і вышыня вянка тры локці, і сетка, і гранатовыя яблыкі навокал вянка — усе зь медзі. Тое самае на другім стаўпе ізь сеткаю.
18 І ўзяў галоўны над катамі Сэрая, найвышшага сьвятара, і Цэфаню, сьвятара другога подле ўраду, і трох, што стаялі на варце ля парогу.
19 І зь места ўзяў аднаго легчанца, што быў над людзьмі ваеннымі, і пяцёх чалавекаў з тых, што бывалі пры каралю, каторыя былі ў месьце, і пісара галоўнага ў войску, што згукаў у войска люд зямлі, і шасьцьдзясят чалавекаў зь люду зямлі, што былі ў месьце.
20 І ўзяў іх Невузарадан, галоўны над катам, і завёў да караля Бабілёнскага да Рыўлы.
21 І пабіў іх кароль Бабілёнскі, і зрабіў ім сьмерць у Рыўле, у зямлі Гамафскай. І высяліў Юду ізь зямлі ягонае.
22 Над людам жа, засталым у зямлі Юдэйскай, каторы пакінуў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, — над імі пастанавіў за начэльніка Ґедалю, сына Агікама Шафанёнка.
23 Як пачулі ўсі вайводцы, яны а людзі іхныя, што кароль Бабілёнскі прызначыў Ґедалю, то прышлі да Ґедалі да Міцпы, наймя Ізмайла Нефанёнак а Ёганан Коранок а Сэрая Тангумефенак ізь Нетофафу а Язаня Маахаценак, яны а людзі іхныя.
24 І прысягнуў Ґедаля ім а людзём іхным, і сказаў ім: «Ня бойцеся слугаў Хальдэйскіх, сяліцеся на зямлі, і служыце каралю Бабілёнскаму, і будзе добра вам».
25 І сталася сёмага месяца: прышоў Ізмайла, сын Нефані Елішаменка з насеньня каралеўскага, зь дзесяцьма чалавекамі, і забіў Ґедалю, і ён памер, і Юдэяў, і Хальдэяў, што былі зь ім у Міцпе.
26 І ўстаў увесь люд, ад малога аж да вялікага, і вайводцы, і пайшлі да Ягіпту, бо баяліся Хальдэяў.
27 Трыццаць сёмага году перасяленьня Егояхіна, караля Юдэйскага, двананцатага месяца, дваццаць сёмага дня месяца, Евіл-Меродах, кароль Бабілёнскі, таго году, як загаспадарстваваў, вывеў Егояхіна, караля Юдэйскяга зь вязьніцы;
28 І гукаў зь ім прыязьліва, і пастанавіў пасад ягоны вышэй за пасады каралёў, каторыя былі ў яго ў Бабілёне;
29 І адмяніў вязьнічныя адзецьці ягоныя, і ён еў хлеб заўсёды перад ім усі дні жыцьця свайго;
30 І прызначаную ежу ягоную, ежу кажначасную давалі яму ад караля, на кажны дзень свае, усі дні жыцьця ягонага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другая кніга Гаспадарстваў, 25 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.