Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 Летапісу 13 1 Летапісу 13 разьдзел

1 І радзіўся Давід із тысячнікамі, сотнікамі, з кажным правадыром;
2 І сказаў Давід усёй грамадзе Ізраялян: «Калі гэта вы падабаеце і ад СПАДАРА, Бога нашага, паразашлем усюдых да засталых братоў нашых па ўсёй зямлі Ізраельскай, ды зь імі да сьвятароў а Левітаў у местах, местачках, каб яны зьберліся да нас;
3 І перанясем да сябе скрыню Бога нашага, бо за дзён Саўлы мы ня пыталіся ў Яго.
4 І сказала ўся грамада, каб зрабіць гэтак, бо пасьцівая была справа гэтая ў вачох усяго люду.
5 Дык зьбер Давід усіх Ізраялян, ад Шыгору Ягіпецкага аж да ўходу ў Гамаф, каб перанесьці скрыню Божую з Кіраф-Еарыму.
6 І ўзышоў Давід а ўвесь Ізраель да Баалу ў Кіраф-Еарыме, каторы ў Юдэі, каб узьнесьці стуль скрыню Бога, СПАДАРА, на херувах седзячага, на каторых названа імя Ягонае.
7 І пявезьлі скрыню Божую на новых цялежках з дому Авінадававага, і Уза й Аго вялі цялежкі.
8 Давід жа а ўсі Ізраяляне гралі перад Богам з усяе сілы, зь пяцьцём, на гусьлях а псалтырох а на бубнох, на цымбалах і ў трубы.
9 І прышлі да току Хідонавага, і Уза выцягнуў руку сваю, каб прыдзяржаць скрыню, бо валы нахінулі яе.
10 Але СПАДАР загневаўся на Узу, і паразіў яго за тое, што ён выцягнуў руку сваю да скыні, і ён памер там перад відам Божым.
11 І засмуціўся Давід, што СПАДАР паразіў паразаю Узу. І назваў тое месца паразаю Узы, дагэтуль.
12 І спалохаўся Давід Бога таго дня, кажучы: «Як я прывяду да сябе скрыню Божую?»
13 І не завярнуў Давід скрыні да сябе, да места Давідавага, але павярнуў яе да дому Овед-Едома, Ґефаніна.
14 І перабывала скрыня Божая ўв Овед-Едома, у доме ягоным, тры месяцы, і дабраславіў СПАДАР дом Овед-Едомаў а ўсе, што ў яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Летапісу, 13 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.