Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Летапісу 14 2 Летапісу 14 разьдзел

1 І супачыў Авія з айцамі сваімі, і пахавалі яго ў месьце Давідавым. І загаспадарстваваў Аса, сын ягоны, замест яго. За дзён яго была ціхая зямля дзесяць год.
2 І рабіў Аса добрае а справядлівае ў ваччу СПАДАРА, Бога свайго.
3 І аддаліў ён аброчнікі чужыя і ўзвышшы, і разьбіў асобкі, і высек гаі;
4 І расказаў Юдэям шукаць СПАДАРА, Бога айцоў сваіх, і паўніць права а расказаньні.
5 І адхінуў ён па ўсіх местах Юдзіных узвышшы а сонечныя абразы. І ўціхамірылася каралеўства ягонае за дзён яго.
6 І пабудаваў ён абаронныя месты ў Юдэі; бо было ў зямлі ціха, і ня было ў яго вайны тыя гады, бо СПАДАР даў яму супапой.
7 І сказаў ён Юдэям: «Збудуйма гэтыя месты, і збудуйма сьцены навокал, і вежы, брамы а завалы, пакуль зямля наша перад намі; бо мы шукалі СПАДАРА, Бога свайго, мы шукалі, і даў нам супакой навокал». Дык яны будавалі й мелі дасьпех.
8 І было ўв Асы войска: носячых шчыты а дзіды зь Юды трыста тысячаў, і зь Веняміна носячых малыя шчыты і страляючых із луку дзьвесьце асьмідзясят тысячаў; усі яны дужасілы.
9 І вышаў на іх Зэраг Ефіоплянін із войскам тысяча тысячаў і з трыста цялежак, і дайшоў да Марэшы.
10 І вышаў Аса супроці яго, і зладзіліся на бітву на даліне Цэфата ля Марэшы.
11 І загукаў Аса да СПАДАРА, Бога свайго, і сказаў: «СПАДАРУ! Ці не ў Тваёй моцы памагчы або чысьленым, або тым, што ня маюдь сілы? памажы ж нам, СПАДАРУ, Божа наш; бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Твае вышлі мы супроці множасьці гэтае. СПАДАРУ, Божа наш! хай не пераможа Цябе чалавек».
12 І паразіў СПАДАР Ефіоплян перад відам Асы а перад відам Юды; і ўцякалі Ефіопляне.
13 І гнаўся за імі Аса а люд, што быў ізь ім, аж да Ґерару, і палі зь Ефіоплян, ажно ў іх нікога не засталося жывога; бо яны былі зломлены перад СПАДАРОМ і перад табарам Ягоным. І набралі здабытку вялікую множасьць.
14 І паразілі ўсі месты навокал Ґерару, бо напаў на іх жах ад СПАДАРА; і разглабалі ўсі месты, бо шмат здабытку ў іх было.
15 Яны таксама буданы стадаў паразілі, і пагналі множасьць авец а вярблюдоў, і зьвярнуліся да Ерузаліму.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другая кніга Летапісу, 14 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.