Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Летапісу 31 2 Летапісу 31 разьдзел

1 І, як усе гэта скончылася, вышлі ўсі Ізраяляне, што былі ў местах Юдэйскіх, да ўсіх местаў Юдэйскіх, і разьбілі асобкі, высеклі гаі, і разбурылі ўзвышшы а аброчнікі ў вусёй Юдэі і ў зямлі Веняміновай, Яхрэмавай а Манасавай, аж да канца. І зьвярнуліся ўсі сынове Ізраелявы кажны да дзяржавы свае, да места свайго.
2 І прызначыў Гэзэка радоўкі сьвятароў а Левітаў, подле радоў іхных, кажнага чалавека подле службы ягонае, сьвятароў а Левітаў да ўсепаленьняў а да супакойных аброкаў, да паслугаваньня а да дзякаваньня а да выхваляньня ў брамах табару СПАДАРОВАГА.
3 Таксама дар каралеўскі з маемасьці ягонае на абраканьне: абракаць нараніцы і ўвечары, і на абраканьні ў сыботы, і на маладзікі, і на ўрочыстыя сьвяты, як напісана ў Праве СПАДАРОВЫМ.
4 І расказаў люду, што жыў у Ерузаліме, даваць дар сьвятаром а Левітам, каб яны былі рупліўшыя ў праве СПАДАРОВЫМ.
5 І як толькі расказаньне было пушчана, памножылі сынове Ізраелявы пачаткі збожжа, новага віна а алею а мёду і з усёга прыбытку польнага; і дзесяціну ўсяго прынесьлі яны ў множасьці.
6 І сынове Ізраелявы а Юдзіны, што жылі ў местах Юдэі, таксама далі дзесяціну валоў а авец, і дзесяціну сьвятасьцяў, пасьвячаных СПАДАРУ, Богу свайму, яны прынесьлі; і налажылі кучы, кучы.
7 Трэйцяга месяца пачалі класьці гэтыя кучы, а месяца сёмага скончылі.
8 І прышлі Гэзэка а князі, і абачылі кучы, і дабраславілі СПАДАРА а люд Ягоны, Ізраеля.
9 І папытаўся Гэзэка ў сьвятароў а Левітаў праз гэтыя кучы.
10 І адказаў яму Азара, найвышшы сьвятар із дому Садокавага, і сказаў: «Адгэнуль, як пачалі зносіць дары да дому СПАДАРОВАГА, мы елі а сыціліся і засталася множасьць, бо дабраславіў СПАДАР люд Свой; і затым, што засталася, ё гэта вялікая множасьць.
11 І казаў Гэзэка прыгатаваць сьвірны ў доме СПАДАРОВЫМ; і прыгатавалі.
12 І верна ўнесьлі дары а дзесяціны а пасьвячанае; а над імі загаднік быў Хононя Левіт а Шымей, брат ягоны, другім.
13 Егіель жа а Азазя а Нагаф а Асагэль а Ерымоф а Езавад а Елель, Ісхама а Манаф а Беная — нагляднікі пад рукою Хононі а Шымея, брата ягонага, із загады караля Гэзэкі а Азары, дамавера дому СПАДАРОВАГА.
14 І Корэ Імянок, Левіт, брамнік на ўсход над самахотнымі аброкамі СПАДАРУ, выдаваць дары СПАДАРОВЫ і найсьвятшыя рэчы.
15 І пры ім Едэн а Мінямін а Ешуа а Шэмая а Амара а Шэханя ў местах сьвятарскіх, каб верна раздаваць братом сваім дзелі, як вялікаму, так і малому,
16 Апрача радаводу мужчынаў ад трох год і вышэй, кажнаму, што ўходзе да дому СПАДАРОВАГА, штадзенную дзель ягоную дзеля службы ў іх урадзе подле радоў іхных,
17 Радаводу сьвятароў, па дамох айцоў іхных, і Левітам ад дваццацёх год і вышэй подле службы іх у ўрадзе і ў радох іхных,
18 І радаводу ўсіх дзецянят іхных, жонак іхных а сыноў іхных а дачок іхных, — усёй грамадзе, бо верна пасьвяціліся ў сьвятасьць.
19 І сыном Ааронавым, сьвятаром у палёх перадмесьцяў местаў іхных, у кажным месьце прызначыў мужоў выменаваных, выдаваць дзелі ўсім мужчынам сярод сьвятароў і ўсім Левітам у радаводах іхных.
20 І зрабіў гэтак Гэзэка па ўсёй Юдэі, і рабіў, што добрае а пасьцівае а праўдзівае перад СПАДАРОМ, Богам сваім.
21 І кажную работу, што ён пачынаў на службе дому СПАДАРОВАГА, і ў Праве і ў расказаньнях, шукаючы Бога свайго, ён рабіў з усёга сэрца свайго, і меў дасьпех.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другая кніга Летапісу, 31 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.