Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Эзрына 8 Эзрына 8 разьдзел

1 Гэта галавы айцоў сваіх і радавод тых, што ўзышлі з імною з Бабілёну за дзяржавы караля Артаксэркса:
2 Із сыноў Фінегасавых — Ґіршом; із сыноў Іфамаровых — Данель; із сыноў Давідавых — Гаттуш;
3 Із сыноў Шэханіных; із сыноў Паронавых — Захара, і зь ім запісаных у радаводзе мужчынаў сто пяцьдзясят;
4 Із сыноў Пагаф-Моававых — Ілегоенай Зэражонак, і ізь ім дзьвесьце мужчынаў;
5 Із сыноў Шэханіных — сын Ягазеля, і зь ім трыста мужчынаў;
6 Із сыноў Адынавых — Евед Ёнафаненак, і зь ім пяцьдзясят мужчынаў;
7 Із сыноў Еламовых — Есая Афалёнак, і зь ім семдзясят мужчынаў;
8 Із сыноў Шэфаціных — Зэвада Міхайлёнак, і зь ім асьмідзясят мужчынаў;
9 Із сыноў Ёавовых — Овада Егіеленак, і зь ім дзьвесьце асьмінанцацёх мужчынаў;
10 Із сыноў Шэломіфавых — Бані Ёсыфёнак, і зь ім сто шасьцьдзясят мужчынаў;
11 Із сыноў Бевая — Захара Беваёнак, і зь ім дваццаць асьмёх мужчынаў;
12 Із сыноў Азґадовых — Ёганан Гакатаненак, і зь ім сто дзесяцёх мужчынаў;
13 І апошнія із сыноў Адонікамовых, каторых імёны гэткія: Еліфелет, Еель а Шэмая, і зь імі шасьцьдзясят мужчынаў;
14 Із сыноў Біґваёвых — Уфай а Завуд, і зь імі семдзясят мужчынаў.
15 Я зьбер іх ля ракі, што ўв Агаву ўцякае, і мы прастоілі там тры дні; і як я агледзеў люд а сьвятароў, то із сыноў Левавых там не знайшоў.
16 І паслаў я па Елезэра, па Арэля, па Шэмаю а па Елнафана а па Ярыва а па Елнафана а па Нафана а па Захару а па Мешулама — галоўных; таксама па Ёярыва а па Елнафана — кемных;
17 І паслаў іх із загадаю да Ідды, галоўнага ў мясцовасьці Касыфа, і казаў ім сказаць Ідду а братом ягоным нефінеям, каб яны прывялі нам службітоў да дому Бога нашага.
18 І з помачай Божай прывялі яны нам мужа разумнага із сыноў Маглевых, Левянка Ізраеляніна, наймя Шэрэву, із сынамі ягонымі а братамі ягонымі, асьмінанцацёх,
19 І Гашаву, і зь ім Ешаю із сыноў Мераравых, братоў ягоных а сыноў ягоных, дваццацёх;
20 І зь нефінеяў, каторых даў Давід а князі на паслугу Левітам, дзьвесьце дваццацёх нефінеяў, усі былі выменаваны.
21 Тады я абясьціў там пост, ля ракі Агавы, каб мы ўкарыліся перад Богам нашым, шукаць у Яго простае дарогі сабе а дзецянятам сваім а ўсёй маемасьці нашай;
22 Бо імне сорамна было прасіць у караля войска а коньнікаў на абарону нам ад ворага ў дарозе, бо мы, гукаючы з каралём, сказалі: «Рука Бога нашага на дабро да ўсіх, у Яго просячых, а магутнасьць а гнеў Ягоны — на ўсіх пакідаючых Яго».
23 Дык мы поставалі й прасілі Бога нашага гэтага; і Ён даўся нам упрасіць.
24 І я аддзяліў двананцацёх із начэльнікаў над сьвятарамі: Шэрэву, Гашаву і дзесяцёх братоў іхных ізь імі;
25 І адважыў ім срэбра а золата а судзьдзе, падараванае да дому Бога нашага, каторае падаравалі кароль а райцы ягоныя а князі ягоныя а ўсі Ізраяляне, што там апынуліся.
26 Я адважыў на рукі ім шасьцьсот пяцьдзясят таланяў срэбра і срэбнага судзьдзя на сто таланяў, золата — сто таланяў;
27 Таксама дваццаць чараў залатых на тысяча драхмаў, і дзьве судзіны з бліскучае медзі, дарагое як золата.
28 І сказаў я ім: «Вы — сьвятасьць СПАДАРУ і судзьдзе сьвятое, а срэбра а золата — самахотныя аброкі СПАДАРУ, Богу айцоў вашых.
29 Будзьце чукавыя і ўсьцеражыце, аж пакуль адважыце перад начэльнікамі сьвятароў а Левітаў і перад начэльнікамі бацькоў Ізраеля ў Ерузаліме, у залях дому СПАДАРОВАГА».
30 Дык узялі сьвятарове а Левітаве важанае срэбра а золата а судзьдзе, каб прывезьці да Ерузаліму, да дому Бога нашага.
31 І крануліся мы ад ракі Агавы на двананцаты дзень першага месяца, каб ісьці да Ерузаліму; І рука Бога нашага была над намі, і ўратавала нас ад рукі ворага й ад цікуючых на нас на дарозе.
32 І прышлі мы да Ерузаліму, і пабылі там тры дні;
33 Чацьвертага дня адважылі срэбра а золата а судзьдзе да дому Бога нашага на руку Мерэмофа Уранка, сьвятара, і зь ім Елеазару Фінегасёнку, і зь імі Ёзаваду Ешуонку а Ноадзе Віннуёнку, Левітам,
34 Усе лікам а вагою. І ўсе зважанае запісана ў тым жа часе.
35 Прышлыя з палону сынове Ізраелявы, каторыя былі пераселеныя, абраклі на ўсепаленьне Богу Ізраеляваму двананцаць цялят-бычкоў за ўсяго Ізраеля, дзевяцьдзясят шэсьць бараноў, семдзясят сем баранчыкаў і двананцаць казлоў на аброк за грэх, — усе на ўсепаленьне СПАДАРУ.
36 І яны аддалі каралеўскае паручэньне каралеўскім цівуном а вайводцам на гэтым баку Ракі, і яны памагалі люду а дому Божаму.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Эзрына, 8 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.