Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 100 Псальм 100 (99)

1 Псальма пахвальная. Весела гукайце СПАДАРУ, уся зямля.
2 Служыце СПАДАРУ з радасьцяй; прыйдзіце перад від Ягоны зь пяцьцём;
3 Ведайце, што СПАДАР ё Бог, Ён учыніў нас, і мы Ягоныя, Ягоны люд і авечкі пасты Ягонае.
4 Уходзьце ў брамы Ягоныя з падзякаю, у панадворкі Ягоныя з хвалою, будзьце ўдзячныя Яму, дабраслаўце імя Ягонае;
5 Бо СПАДАР добры: на векі ласка Ягоная, і ад пакаленьня да пакаленьня вернасьць Ягоная.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 100

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.