Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 105 Псальм 105 (104)

1 Дзякуйце СПАДАРУ, гукайце імя Ягонае, абяшчайце меж людаў учынкі Ягоныя;
2 Пейце Яму, пейце псальмы Яму, размаўляйце праз усі чудосы Ягоныя!
3 Хваліцеся сьвятым імям Ягоным, хай вяселіцца сэрца шукаючых СПАДАРА!
4 Скумайце СПАДАРА а сілу Ягоную, шукайце віду Ягонага кажначасна!
5 Успамінайце дзіва, што Ён учыніў, знакі Ягоныя й суды вуснаў Ягоных,
6 Насеньне Абрагамова, слугі Яго, сынове Якава, абраныя Яго!
7 Ён СПАДАР, Бог наш, па ўсёй зямлі суды Ягоныя.
8 Памятуе на векі змову сваю, слова, расказанае тысячам пакаленьняў,
9 Каторую Ён учыніў з Абрагамом, і прысягу Сваю Ісаку,
10 І ўстанавіў Якаву правам, Ізраелю змоваю вечнаю,
11 Кажучы: «Табе дам тую зямлю Канаанскую, павароз спадку вашага».
12 Тады яны былі нячысьленыя, як штось малое, і чужаземцы ў ёй,
13 І пераходзілі яны ад народу да народу, ад каралеўства да іншага люду,
14 Ён не дазволіў чалавеку крыўдзіць іх і ганіў каралёў за іх:
15 «Не чапайце памазанцаў Маіх і прарокам Маім не рабіце ліха».
16 Адлі Ён прыгукаў галадоў на тую зямлю, зламіў усю падпору хлебам.
17 Перад імі паслаў чалавека, Язэпа, праданага за нявольніка.
18 Каторага ногі сьціснулі путам, зялезамі ацяжарылі душу ягоную,
19 Аж пакуль ня прышло слова Ягонае; Слова СПАДАРОВА пералітавала яго.
20 Паслаў кароль — і аслабаніў яго, валадар людаў — і вывальніў яго;
21 Прызначыў яго за спадара дому свайго і за дзяржаўцу ўсяго меньня свайго,
22 Радзіць князёў подле волі свае і старцоў ягоных вучыць мудрасьці.
23 І прышоў Ізраель да Ягіпту, і Якаў асяліўся ў зямлі Хама.
24 І Ён размножыў люд Свой вельма, і зрабіў іх дужшымі за ўцісканьнікаў іхных.
25 Павярнуў сэрца іхнае ненавідзіць люд Ягоны, змаўляцца патай на слугаў Ягоных.
26 Паслаў Масея, слугу Свайго, і Аарона, каторага Ён абраў.
27 Яны паказалі ўчынкі знакоў Ягоных памеж іх і чудосы ў зямлі Хамавай.
28 Паслаў цемнь і зацямніў, і яны не збунтаваліся супроці слова Ягонага;
29 Абярнуў воды іхныя ў кроў і замарыў рыбу іхную;
30 Зямля іхная выраіла множасьць жабаў, нават у пакоях іхных каралёў;
31 Казаў, і прышло туды колькі гатункаў мухаў, і вошы па ўсіх граніцах іхных;
32 Абярнуў дажджы іхныя ў град, і цяпло — ў полымя ў зямлі іхнай;
33 Пабіў віны іхныя, таксама й фіґі іхныя, і паламіў дзервы ў граніцах іхных;
34 Казаў, і прышла шаранча а вусень, ды гэта безьліч;
35 І паелі ўсе зяленіва ў краю іхным, і пажэрлі плады на зямлі іхнай;
36 І забіў таксама ўсіх першакоў у зямлі іхнай, пачаткі ўсяе сілы іхнае;
37 І вывеў іх із срэбрам а золатам, і ня было ні воднага няўздоляючага сярод плямёнаў іхных.
38 Весяліўся Ягіпет із выхаду іх, бо страх іх напаў на іх.
39 Прасьцягнуў булак на пакрыцьце й цяпло, сьвяціць ночы.
40 Прасілі, і Ён паслаў ім перапёлкі, і хлебам нябёсным насыціў іх.
41 Адчыніў скалу, і пырснула вада, ракою пацякла па сухіх месцах.
42 Бо Ён помнеў слова сьвятое Свае, Абрагама, слугу Свайго,
43 І вывеў люд свой з радасьцяй, зь весялосьцяй абраных Сваіх.
44 І даў ім землі народаў, і праца люду спала ім,
45 Каб яны заховавалі ўставы Ягоныя і дзяржалі правы Ягоныя. Галілуя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 105

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.