Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 121 Псальм 121 (120)

1 Песьня на ўступцох. Уздымаю вочы свае на горы, скуль прыходзе помач мая.
2 Помач мая ад СПАДАРА, Каторы ўчыніў неба й зямлю.
3 Ён ня дасьць пакаўзнуцца назе тваёй; не задрэме Сьцерагучы цябе;
4 Вось, ня дрэме ані сьпіць Сьцерагучы Ізраеля.
5 СПАДАР — Сьцерагучы цябе, СПАДАР — сьцень твой справа.
6 Удзень сонца ня вытне цябе, ані месяц ночы.
7 СПАДАР усьцеражэць цябе ад усёга благога, усьцеражэць душу тваю.
8 СПАДАР усьцеражэць выхад твой і ўход твой адгэтуль і аж на векі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 121

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.