Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 138 Псальм 138 (137)

1 Давідава. Хвалю цябе ўсім сэрцам сваім, перад магутнымі буду пяяць Табе;
2 Буду кланяціся да сьвятога палацу Твайго і хваліці імя Твае за міласэрдзе Твае й за праўду Тваю; бо Ты ўзьвялічыў слова Свае над кажнае імя Свае.
3 У дзень, калі, як я загукаў, Ты адказаў імне і падмацаваў мяне сілаю ў душы маёй.
4 Будуць хваліць Цябе, СПАДАРУ, усі каралёве земныя, як пачуюць словы вуснаў Тваіх,
5 Будуць апяваць дарогі СПАДАРОВЫ, бо вялікая чэсьць СПАДАРОВА.
6 Дарма што высокі СПАДАР, а нізкога бача, але пыхатага пазнаець здалеку.
7 Калі я буду хадзіць сярод атугі, Ты пажвавіш мяне, на гнеў непрыяцеляў маіх Ты выцягнеш руку Сваю, і правіца Твая вывальне мяне.
8 СПАДАР зьдзее дзеля мяне. СПАДАРУ, міласэрдзе Твае на векі; спраў рук Сваіх не пакінь.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 138

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.