Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 141 Псальм 141 (140)

1 Псальма Давідава. СПАДАРУ, гукаю да Цябе; пабарзьдзі да мяне, нахіні вуха да голасу майго, як я гукаю да Цябе.
2 Няхай будзе кадзілам малітва мая перад Табою, і вячэрнім аброкам узьняцьце рук маіх.
3 Пастанаві, СПАДАРУ, старожу перад ротам маім, сьцеражы дзьверы вуснаў маіх.
4 Не нахінай сэрца майго да благога, чыніць нягодныя ўчынкі зь людзьмі, бяспраўе дзеючымі; і хай не паспытаюся ласонікаў іхных.
5 Калі справядлівасьць б’ець мяне — гэта міласэрдзе; калі гане мяне — гэта выборны алей, ён ня скрыве галавы мае, але яшчэ малітва мая ў няшчасьцях іхных.
6 Як судзьдзі іхныя будуць раськіданы па скале, яны выслухаюць словы мае, бо яны прыемныя.
7 Як бы хто араў а пульхніў зямлю, так раськіданы косьці нашыя ля адтуліны шэолю.
8 Але на Табе, СПАДАРУ Спадару, вочы мае; у Табе спадзева мая: ня бурай душы мае.
9 Крый мяне ад пасадкі, што пастанавілі на мяне, і ад сілаў ліхадзеяў.
10 Няхай нягодныя ўблытаюцца ў собскія сеці свае, прымеж тога я сам прайду бясьпечна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 141

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.