Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Прыказяў Салямонавае 24 Прыказяў Салямонавае 24 разьдзел

1 Не завідуй благім людзём і ня зыч быць ізь імі;
2 Бо сэрца іхнае думае праз уціск, і вусны іхныя размаўляюць празь ліха.
3 Мудрасьцяй становяць дом і розумам яго мацуюць;
4 І ведаю пакоі поўняцца ўсялякім дарагім а прыемным багацьцям.
5 Мудрая людзіна дужая, і людзіна веды дужэе.
6 Дык із мудрай радаю будзеш ваяваць вайну, і помач у множасьці параднікаў.
7 Высокая дурному мудрасьць; ён не адчыняе вуснаў сваіх ля брамы.
8 Хто прыдумляе рабіць ліха, таго назавуць місьцюком.
9 Замеры дурноты — грэх, і насьміханьнік — агіда людзём.
10 Ты млявы ў дзень няшчасьця, сьцісьненая сіла твая.
11 Ратуй узятых на сьмерць, і нягож адмовішся ад тых, што скаўзаюцца да сьмерці?
12 Калі скажаш: «Вось, мы ня знаем гэтага»; Тый, што важа сэрца, не разумее? Тый, што заховуе душу тваю, Ён знае і адплаце людзіне подле ўчынкаў ейных.
13 Еж, сыну, мёд мой, бо ён смачны, і наўза салодкая паднябеньню твайму;
14 Гэтак веданьне мудрасьці душы тваёй, калі ты знашоў яе: і ё будучыня, надзея твая ня будзе страчана.
15 Ня цікуй, нягодніча, на дом справядлівага, ня глабай месца ягонага, ідзе ён ляжыць;
16 Бо сем разоў паваліцца справядлівы і ўстане, але нягодныя спатыкнуцца аб ліха.
17 Як упадзець непрыяцель твой, ня цешся; і як ён спатыкнецца, няхай не вяселіцца сэрца твае;
18 Каб СПАДАР не абачыў, і будзе ліха ў ваччу Ягоным, і каб Ён не адвярнуў гневу Свайго ад яго.
19 Не абурайся на ліхадзеяў і не завідуй нягодным;
20 Бо ня будзе будучыні ліхому, сьвечка нягодных згасьне.
21 Бойся, сыну мой, СПАДАРА й караля, ня зьвязуйся зь некажначаснымі;
22 Бо неўспадзеўкі прыйдзе няшчасьце іхнае, зьніжэньне абодвых іх, хто ведае?
23 Таксама й гэта мудрым: зварачаць увагу на асобы на судзе ня добра;
24 Хто кажа нягоднаму: «Справядлівы ты», таго будуць клясьці люды, тым будуць брыдзіцца народы;
25 Але ўпікаючым будзе прыемна, і прыйдзе на іх добрае дабраславенства.
26 У вусны цалуюць тых, хто адказуе вернымі словамі.
27 Прыгатуй справу сваю вонках, сконч яе сабе на полю, а потым пастанаві дом свой.
28 Ня будзь бяз прычыны сьветкаю на прыяцеля свайго ані зьвядзі вуснамі сваімі;
29 Не кажы: «Як ён зрабіў імне, так і я зраблю яму: адплачу людзіне подле ўчынкаў ейных».
30 Праходзіў я ля поля лянога і ля вінішча людзіны, спабытае розуму;
31 І, гля, усе яно зарасло церням, стрыкачка пакрыла зьверх яго, і каменная агарожа яго абурана;
32 І я назіраў, разважаў у сэрцу сваім добра, глядзеў, адзяржаў навуку:
33 «Троху сну, троху дрымоты, троху шчапленьня рук да лежні»;
34 І прыйдзе, прыйдзе твая беднасьць, і нястача твая, як узброены муж.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Прыказяў Салямонавае, 24 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.