Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Ісаі 12 Ісаі 12 разьдзел

1 І скажаш таго дня: «Я дзякую Табе, СПАДАРУ, бо Ты ўгневаўся на мяне, але гнеў Твой адышоў, і Ты пацешыў мяне.
2 Вось, БОГ — спасеньне мае: я спадзяюся і не баюся; бо Сіла мая а песьня ЯГ, СПАДАР; Ён стаў імне спасеньням».
3 І будзеце сіляць ваду з радасьці із жаролаў спасеньня.
4 І скажаце таго дня: «Дзякуйце СПАДАРУ; гукайце імя Ягонае; павядайце меж людаў справы Ягоныя; мянуйце, што ўзьвялічана імя Ягонае.
5 Пяіце СПАДАРУ, бо Ён стварыў вялікае; гэта ведама па ўсёй зямлі.
6 Гукай а пяі, жыхарка Сыёну, бо вялікі сярод цябе Сьвяты Ізраеляў».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Відзень прарокі Ісаі, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.