Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Ярэмы 10 Ярэмы 10 разьдзел

1 Доме Ізраеляў! слухайце слова, што СПАДАР кажа вам:
2 Гэтак кажа СПАДАР: «Дарогі народаў ня вучыцеся і знакоў нябёсных не лякайцеся, бо лякаюцца народы;
3 Бо звычаі людаў марныя; бо дзерва, у лесе сьсечанае, і работу рукі майстравае сякіраю,
4 Прыбіраюць золатам а срэбрам, адлі змацняюць яго кляўцом а гваздамі, каб ня хісталася.
5 Як вытачаная пальма яны, але ня гукаюць; мусяць насіць іх, бо ня ступаюць. Ня бойцеся іх, бо яны ня робяць ліха, і рабіць дабра ня дужы».
6 Няма падобнага да Цябе, СПАДАРУ; вялікі Ты, і вялікае імя Твае ў магутнасьці Тваёй.
7 Хто не збаіцца Цябе, Каролю народаў? бо Табе адзінаму належа гэта, бо меж усіх мудрыцоў народаў і ў вусіх каралеўствах іхных няма падобнага да Цябе.
8 Яны недасьціпныя а дурныя, нямаш чаго вучыцца ў дзярвянага балвана.
9 Бітае срэбра прывезена з Таршышу, а золата — з Уфазу, работа рамесьніка й рук літоўніка; шкарлат а пурпура адзецьце іхнае; выраб мудрыцоў усі яны.
10 А СПАДАР ё Бог праўдзівы; Ён ё Бог жывы й Кароль вечны; ад гневу Ягонага трасецца зямля, і народы ня могуць вытрываць ад абурэньня Ягонага.
11 Затым гэтак кажыце ім: «Багі, што не стварылі неба й зямлі, шчэзнуць ізь зямлі і спад нябёсаў».
12 А Ён учыніў зямлю сілаю Сваёю, умацаваў сьвет мудрасьцяй Сваёй і розумам сваім прасьцягнуў нябёсы.
13 Як Ён выдаець голас Свой, ё гук вады ў нябёсах, прычыняе, што пара падыймаецца з канцоў зямлі, робе маланьню дажджу і выводзе вецер із скарбаў Сваіх.
14 Здурэў кажны чалавек ад знацьця свайго; ганьбе сябе кажны літоўнік рэзаным сваім, бо выліў ягоны — ашука, і няма ў ім духа.
15 Яны марнасьць, работа шкеляў; у часе даведаньня да іх яны загінуць.
16 Не такова Дзель Якава, бо Ён Стварыцель усяго, і Ізраель пакаленьне спадку Ягонага; СПАДАР войскаў імя Ягонае.
17 Зьбірай ізь зямлі свой тавар, жыхарка гораду;
18 Бо гэтак кажа СПАДАР: «Вось, Я гэтым разам пушчу жыхараў гэтае зямлі, як із пушчала, і сьцісну іх так, што яны пачуюць гэта».
19 Бяда імне з прычыны майго патрышчаньня; мая рана балючая; але я сказаў: «Пэўне гэта мая хвароба, і я буду насіць яе».
20 Будан мой аглабаны, і ўсі паварозы мае парваліся; дзеці мае пайшлі ад мяне, і няма іх; няма каму пастанавіць ізноў будан мой і расьцягнуць апоны мае;
21 Бо здурнелі пастыры і ня шукалі СПАДАРА, затым ня мелі дасьпеху, і ўсі стады іхныя расьцярушаныя.
22 Вось, голас дзейкі, вось, ён ідзець, і вялікае ўзрушэньне з паўночнага краю, зрабіць месты Юдэі пусташай, бярлогам ночных шакалаў.
23 Ведаю, СПАДАРУ, што дарога чалавека ня ў ім самым, не чалавеку належацца хадня а кіраваньне сігнёў сваіх.
24 Казьнер мяне, СПАДАРУ, але судам, ня ў гневе Сваім, каб Ты не паменшыў мяне.
25 Вылі гнеў свой на народы, што ня знаюць Цябе, і на радзімы, што ня гукаюць імені Твайго; бо яны елі Якава, і паелі яго, і выгубілі яго, і спустошылі сялібу ягоную.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Ярэмы, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.