Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Ярэмы 43 Ярэмы 43 разьдзел

1 І сталася, як скончыў Ярэма гукаць усяму люду ўсі словы СПАДАРА, Бога іхнага, дзеля каторых СПАДАР, Бог іхны, паслаў яго да іх, усі тыя словы;
2 Тады Азара Гошаёнак а Ёганан Карэажонак а ўсі гордыя людзі сказалі, кажучы Ярэме: «Ты кажаш ману, СПАДАР Бог наш не паслаў цябе сказаць: "Ня йдзіце да Ягіпту, жыць там";
3 Адно Борух Ніранок намаўляе цябе супроці нас, каб аддаць нас у руку Хальдэяў, каб яны забілі нас альбо завялі нас палоненікамі да Бабілёну».
4 Дык не паслухалі Ёганан Карэажонак а ўсі вайводцы а ўвесь люд голасу СПАДАРОВАГА, каб жыць у зямлі Юдэйскай.
5 І ўзяў Ёганан Карэажонак а вайводцы ўсю астачу Юдэяў, што зьвярнуліся ад усіх народаў, куды яны былі выпіхнены, каб жыць у зямлі Юдэйскай,
6 Мужчынаў а жанкі а дзецяняты а дачкі каралеўскія а кажную людзіну, што Невузар-Адан, начэльнік катаў, пакінуў з Ґедалям, сынам Агікама Шафанёнка, і Ярэму прароку, і Боруха Ніранка;
7 І прышлі да зямлі Ягіпецкае, бо не паслухалі голасу СПАДАРОВАГА, і дайшлі аж да Тагпангесу.
8 Тады прышло слова СПАДАРОВА да Ярэмы ў Тагпангесе, кажучы:
9 «Вазьмі ў руку сваю вялікія камяні і — перад ачыма мужоў юдэйскіх — схавай іх у гліне ў цагельні, што ля ўходу да фараонавага дому ў Тагпангесе,
10 І скажы ім: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Гля, Я пашлю й вазьму Невухаднецара, караля Бабілёнскага, слугу Свайго, і ён пастанове пасад свой над гэтымі камянямі, што Я схаваў, і ён разапнець каралеўскі будан свой на іх.
11 І, як ён прыйдзе, ён зразе зямлю Ягіпецкую: хто на сьмерць, таго на сьмерць; і хто ў палон, таго ў палон; і хто пад меч, таго пад меч.
12 І запалю цяпло ў дамох багоў ягіпецкіх, і яно спале іх, і панясець іх палоненікамі, і ён убярэцца зямлёю Ягіпецкаю, як пастух убіраецца ў вадзецьце свае, і пойдзе адгэнуль супакойна.
13 Патрышча таксама статуі Бефшэмішу, што ў зямлі Ягіпецкай, і дамы багоў ягіпецкіх спале цяплом’"».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Ярэмы, 43 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.