Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Ярэмы 47 Ярэмы 47 разьдзел

1 Слова СПАДАРОВА, што было Ярэме, прароку, празь Пілішчан, уперад чымся фараон зразіў Ґазу.
2 Гэтак кажа СПАДАР: «Абач, падыймаюцца воды з поўначы і стануць цур’ём, што разьліваецца, і зальлюць зямлю і ўсе, што напаўняе яе, места а жыхараў яго; тады закрычаць людзі, і завыюць усі жыхары зямлі.
3 Ад тупату капытоў дужых коні, драганьня цялежак, грукату колаў айцове не аглядаюцца на сыноў, бо рукі апусьціліся
4 З прычыны настаючага дня, каб аглабаць усіх Пілішчан, выгубіць ля Тыру а Сыдону ўсіх памачнікоў, што засталіся, бо СПАДАР аглабае Пілішчан, астачу абтоку Кафтор.
5 Лысіна прыходзе на Ґазу, Ашкелон гіне, астача даліны іхнае. Пакуль ты будзеш рэзацца?
6 О бяда, мечу СПАДАРОЎ, пакуль ты не супакоішся? увыйдзі ў похву сваю, супакойся а змоўкні.
7 Як можа ён супакоіцца, калі СПАДАР расказаў яму? На Ашкелон а на ўзмор’е, туды Ён прызначыў яго».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Ярэмы, 47 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.