Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Ярэмы 5 Ярэмы 5 разьдзел

1 «Бяжыце туды-сюды вуліцамі Ерузаліму, і паглядзіце, і выведайце, і шукайце на вуліцах яго: калі знойдзеце людзіну, калі там будзе, што паўніць суд, што шукае вернасьці, і Я дарую.
2 І хоць яны кажуць: "Жыў СПАДАР!" але прысягаюць хвальшыва».
3 СПАДАРУ, ці не на вернасьць зьвернены вочы Твае? Ты б’еш іх, але яны ня чуюць болю; Ты губіш іх, але яны адмаўляюцца прыняць навуку; закалянелі віды свае больш за скалу, адмаўляюцца навярнуцца.
4 Затым я сказаў: «Напэўна гэта небаракі, яны дурныя, бо яны не ведаюць дарогі СПАДАРОВАЕ, ані суду Бога свайго;
5 Пайду сабе да вялікіх людзёў і пагутару зь імі, бо яны ведаюць дарогу СПАДАРОВУ, суд Бога Свайго»; але гэтыя ўсі разам патрышчылі йго, разарвалі вязі.
6 За тое леў зь лесу заб’ець іх, сьцепавы воўк паглабае іх, леопард цікуе на іх ля местаў; хто выйдзе зь іх, будзе разарваны, бо памножыліся адвярненьні іхныя, павялічылася ізрада іхная.
7 «Як Імне дараваць табе гэта? Сынове твае пакінулі Мяне і прысягаюць тымі, каторыя не багі. Я ўзяў прысягу зь іх, а яны бязуляць і ў доме бязуліным зьбіраюцца гурбаю.
8 Яны — упашчаныя коні: рана ўстаючы, кажны ірзаў да жонкі суседа свайго.
9 Ці ня маю даведацца да такіх? — агалашае СПАДАР, — і ці такому народу, як гэты, не памсьціць душа Мая?
10 Узыйдзіце на сьцены й бурайце, але зьнішчэньня не рабіце; ськіньце стаўпцы яе, бо яны не СПАДАРОВЫ;
11 Бо чыста ізрадліва ўчынілі перад Імною дом Ізраеляў а дом Юдзін, — агалашае СПАДАР. —
12 Яны перачылі быцьцю СПАДАРА й казалі: "Няма Яго, і ня прыйдзе ліха на нас, і не абачым мы мяча ані галадові".
13 Прарокі будуць як узьвей-вецер, і слова нямаш у іх; так станецца ім».
14 Затым гэтак кажа СПАДАР Бог войскаў: «За тое, што вы кажаце гэтае слова, вось, Я перакіну словы Мае ў цяпло ў роце тваім, а люд гэты ў дровы, і яно пажарэць іх.
15 Гля, прывяду народ здалеку на вас, доме Ізраеляў, — агалашае СПАДАР, — народ магучы, народ старавечны, народ, каторага мовы ты ня знаеш ані разумееш, што яны кажуць.
16 Сагайдак ягоны — як адчынены гроб; усі яны харобрыя.
17 І ён паесьць жніво твае, і хлеб твой яны паядуць; сыноў тваіх а дачкі твае ён ізьесьць, ізьесьць драбны й буйны статак твой, віны твае й фіґавыя дзервы твае; зголе мячом умацаваныя месты твае, на каторыя ты спадзяваўся.
18 Але й тых дзён, — агалашае СПАДАР, — ня выгублю вас супоўна.
19 І будзе, калі скажуць вам: "За што СПАДАР, Бог наш, робе ўсе гэта нам?" тады адказуй ім: "Як вы пакінулі Мяне й служылі багом чужым у зямлі сваёй, так будзеце служыць чужаземцам у зямлі не сваёй".
20 Абясьціце гэта ў доме Якава і агаласіце ў Юдэі, кажучы:
21 "Слухайце ж цяпер гэта, людзе дурны й бяз сэрца, што мае вочы, але ня бача, і мае вушы, але ня чуе:
22 Ці вы не баіцеся Мяне? — агалашае СПАДАР, — ці ня будзеце дрыжэць ад прытомнасьці Мае, Каторы палажыў пясок граніцаю мора, загадаю вечнаю, зь якое яно ня можа выступіць; і хоць хвалі кідаюцца, ня могуць, адылі, здолець; хоць яны равуць, ня могуць, адылі, перайсьці яго.
23 А ў гэтага люду сэрца бунтоўнае а звадлівае; яны збунтаваліся й пайшлі.
24 І не сказалі ў сэрцу сваім: "Пабаімся ж СПАДАРА, Бога нашага, што даець дождж, раньні й позны ўпару, заховуе нам прызначаныя тыдні жніва’.
25 Бяспраўі вашы адвярнулі гэта, і грахі вашыя запынілі ад вас добрае;
26 Бо апынуліся сярод люду Майго нягоднікі, яны цікуюць, як становячыя загубу, ловяць людзёў.
27 Як клетка поўная птушак, так дамы іхныя поўныя ашукі; затым яны сталі вялікія й забагацелі.
28 Яны ўеліся, лышчаць, перайшлі ўчынкі нягодных, ня судзяць справы, справы сіротаў; маюць, адылі, дасьпех, і справаў бедных ня судзяць.
29 Ці ня маю даведацца да такіх? — агалашае СПАДАР, — ці такому народу, як гэты, не памсьціць душа Мая?"
30 Зумяваючыя а страшныя справы дзеяліся на зямлі:
31 Прарокі праракаюць ману, і сьвятарове радзяць подле рук іхных, і люд Мой так любе гэта; але што зробяць наапошку?»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Ярэмы, 5 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.