Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Госі 12 Госі 12 разьдзел

1 Яхрэм пасьвіць вецер і гоніцца за ўсходнім ветрам; што дзень множа ману а спустошаньне; робе змову з Асурам і аліву прынёс да Ягіпту.
2 І ў СПАДАРА сьпярэчка зь Юдаю, і пакрые Якава подле дарогаў ягоных, подле ўчынкаў ягоных зьверне яму.
3 У жываце за пяту дзяржаў брата свайго і моцаю сваёю пакняску ставіўся да Бога.
4 Але, дужаўся з Ангілам — і здужаў, плакаў і маліў Яго; у Бэт-Элю знайшоў Яго і там гукаў з намі;
5 А СПАДАР — Бог войскаў; СПАДАР памятка Ягоная.
6 Затым і ты навярніся да Бога свайго; заховуй міласэрдзе а суд і жджы Бога свайго кажначасна.
7 Канаанец, ашукная вага ў руццэ ягонай; ён любе ашукаць;
8 І Яхрэм кажа: «Я забагацеў, я прыдбаў сабе маемасьць, у вусіх працах маіх ня знойдуць бяспраўя ў імне, што было б грэхам».
9 І Я, СПАДАР, Бог твой ад зямлі Ягіпецкае; яшчэ асялю цябе ў буданох, як за дзён прызначанага сьвята.
10 Гукаў Я таксама прарокамі, і мнажыў відзені, і ўжываў падобнасьці рукамі прарокаў.
11 Бяспраўе ў Ґілеадзе, напэўна яны марнасьць; абракаюць цяляты ў Ґілґале; нават аброчнікі іхныя як кучы ў барознах поля.
12 І Якаў ўцёк да поля арамскага, і Ізраель служыў за жонку, і сьцярог за жонку.
13 І прарокам вывеў СПАДАР Ізраеля зь Ягіпту, і прарокам Ён сьцярог яго.
14 Горка квяліў Яхрэм да гневу, за тое кроў сваю пакіне на сабе, і ганьбу ягоную аберне СПАДАР на яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Госі, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.