Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Захары 12 Захары 12 разьдзел

1 Цяжар слова СПАДАРОВАГА праз Ізраеля, агалашае СПАДАР, Каторы прасьцяг нябёсы і заклаў под зямлі, і ўхармаваў дух чалавека ўнутры яго.
2 «Вось, Я ўчыню Ерузалім чараю хістаньня ўсім людам наўкола, і таксама будзе Юдэі, як будуць аблягаць Ерузалім.
3 І таго дня ўчыню Ерузалім цяжкім каменям усім людам: усі, што будуць падымаць яго, вельма падарвуцца, і зьбяруцца на яго ўсі народы зямлі.
4 Таго дня, — агалашае СПАДАР, — Я зражу кажнага каня зумленьням і коньніка — шалам; а на дом Юдзін адчыню вочы Свае; кажнага ж каня людаў зражу сьляпотаю.
5 І скажуць правадыры Юдэі ў сэрцу сваім: "Сілаю імне жыхары Ерузаліму ў СПАДАРУ войскаў, Богу сваім".
6 Таго дня Я ўчыню правадыроў Юдзіных — як агняны казан памеж дроў і як палаючае цяпло памеж снапоў, і яны пажаруць справа й зьлева ўсі акалічныя народы, і Ерузалім будзе ізноў населены на сваім месцу, у Ерузаліме.
7 І выбаве СПАДАР найперш буданы Юдзкія, каб не вывышшалася слава дому Давідавага і слава жыхараў Ерузаліму супроці Юды.
8 Таго дня будзе бараніць СПАДАР жыхараў Ерузаліму, і слабы памеж іх таго дня будзе як Давід, і дом Давідаў будзе як Бог, як Ангіл СПАДАРОЎ перад імі.
9 І станецца таго дня, што Я буду шукаць зьнішчыць усі народы, што выступяць супроці Ерузаліму.
10 І Я выльлю на дом Давідаў а на жыхара Ерузаліму дух ласкі а маленьняў, і яны будуць глядзець на Мяне, Каторага яны прасілі, і будуць плакаць па Ім, як плачуць па адзіным, і будуць у гарчэлі па Ім, як у гарчэлі па першаку.
11 Таго дня будзе вялікі плач у Ерузаліме, як плач Гадад-Рымона ў даліне Меґідонскай.
12 І зямля будзе ў жалобе, кажная радзіма асобна: радзіма дому Давідавага асобна, і жанкі іхныя асобна; радзіма дому Нафановага асобна, і жанкі іхныя асобна;
13 Радзіма дому Левавага асобна, і жанкі іхныя асобна; радзіма Шымеява асобна, і жанкі іхныя асобна.
14 Усі засталыя радзімы — кажная радзіма асобна, і жанкі іхныя асобна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Захары, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.