Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея 25 Евангеля Мацьвея 25 разьдзел

1 «Тады падобнае будзе гаспадарства нябёснае да дзесяцёх дзявушчых, што, узяўшы лянпы свае, вышлі на пярэймы маладому.
2 Зь іх пяць было мудрых і пяць неразумных.
3 Неразумныя, узяўшы лянпы свае, не ўзялі із сабою алівы.
4 Мудрыя ж узялі алівы ў судзінах ізь лянпамі сваімі.
5 І як малады задлякаўся, то задрымалі ўсі й паснулі.
6 І а поўначы разьлёгся крык: "Гля, малады йдзець, выходзьце на пярэймы яму!’
7 Тады ўсталі дзявушчыя тыя і агледзелі лянпы свае.
8 Неразумныя ж сказалі мудрым: "Дайце нам алівы вашае, бо лянпы нашыя гаснуць’.
9 А мудрыя адказалі: "Калі б нам і вам ня стала, валей пайдзіце да прадаўнікоў і купіце сабе’.
10 А як пайшлі яны купляць, прышоў малады, і гатовыя ўвыйшлі зь ім на вясельную чэсьць, і дзьверы замкнуліся.
11 Потым прыходзяць і іншыя дзявушчыя, кажучы: "Спадару, спадару! адчыні нам’.
12 Ён жа адказаў ім і сказаў: "Запраўды кажу вам: ня знаю вас’.
13 Дык будзьце чукавыя, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, каторае прыйдзе Сын Людзкі.
14 «Бо Ён учыне, як чалавек, што, пакідаючы дом, гукнуў слугаў сваіх і паручыў ім маемасьць сваю:
15 І аднаму даў ён пяць таланёў, другому два і іншаму адзін, кажнаму подле здольнасьці ягонае; і зараз пакінуў дом.
16 Тый, што адзяржаў пяць таланёў, зараз пайшоў, і таргаваў на іх, і прыдбаў другія пяць таланёў.
17 Чыста так і тый, што адзяржаў два талані, прыдбаў другія два.
18 Тый жа, што адзяржаў адзін талань, пайшоў, і пакапаў зямлю, і схаваў срэбла спадара свайго.
19 Па даўгім часе, прыходзе спадар слугаў тых і вымагае ў іх лічбы.
20 І тый, што адзяржаў пяць таланёў, падышоўшы, прынёс другія пяць таланёў, кажучы: "Спадару! пяць таланёў ты перадаў імне; во другія пяць таланёў я прыдбаў’.
21 Спадар ягоны сказаў яму: "Добра, добры а верны слуга! у нячысьленым ты быў верны, над чысьленым пастанаўлю цябе; увыйдзі ў радасьць спадара свайго’.
22 Прышоў і тый, што адзяржаў два талані, і сказаў: "Спадару! два талані ты перадаў імне; во другія два талані я прыдбаў на іх’.
23 Спадар ягоны сказаў яму: "Добра, добры а верны слуга! у нячысьленым ты быў верны, над чысьленым пастанаўлю цябе; увыйдзі ў радасьць спадара свайго’.
24 Падыйшоў і тый, што адзяржаў адзін талань, і сказаў: "Спадару! я знаў цябе, што ты чалавек стродкі, жнеш, ідзе ня сеяў, і зьбіраеш, ідзе не рассыпаў;
25 І, баяўшыся, пайшоў і схаваў талань гвой у зямлі; во табе твае’.
26 Спадар жа, адказуючы, сказаў яму: "Нягодны а ляны слуга! ты ведаў, што я жну, ідзе не пасеяў, і зьбіраю, ідзе не рассыпаў;
27 Затым належыла табе аддаць срэбла мае пенязяменам, і я прышоўшы, адзяржаў бы маё з прыбыткам.
28 Дык вазьміце ў яго талань і дайце маючаму дзесяць таланёў,
29 Бо кажнаму маючаму дасца, і ён будзе мець дастатак, а ў нямаючага адыймецца й тое, што мае.
30 А некарыснага слугу кіньце да цемрадзі навоннае; там будзе плач а скрыгот зубамі’.
31 «Як Сын Людзкі прыйдзе ў славе Сваёй, і ўсі сьвятыя ангілы зь Ім, тады сядзе на пасадзе славы Свае;
32 І зьбяруцца перад Ім усі народы; і адлуча адны ад адных, як пастыр адлучае авечкі ад казлоў;
33 І пастанове авечкі па правіцы Свае, а казлы — па лявіцы.
34 Тады скажа Кароль тым, што па правіцы Ягонае: «Прыйдзіце, дабраславёныя Айца Майго, адзяржыце на спадак гаспадарства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету;
35 Бо Я прагнуў, і вы далі Імне есьці; сьмяг, і вы далі Імне піць; быў чужанінам, і вы частавалі Мяне;
36 Быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы даведаліся Мяне; у вязьніцы быў, і вы прышлі да Мяне».
37 Тады адкажуць Яму справядлівыя, кажучы: "Спадару! калі мы бачылі Цябе прагнучага, і далі есьці? альбо ўсьмяглага, і далі піць?
38 Калі мы бачылі Цябе чужанінам, і частавалі? альбо голага, і аддзелі?
39 Калі мы бачылі Цябе хворага альбо ў вязьніцы, і даведаліся Цябе?’
40 І, адказуючы, Кароль скажа ім: "Запраўды кажу вам: на колькі вы зрабілі гэта аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, то зрабілі Імне’.
41 Тады скажа й тым, што па лявіцы: "Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны нячысьціку а ангілам ягоным;
42 Бо Я прагнуў, і вы не далі Імне есьці; сьмяг, і вы не далі Імне піць;
43 Быў чужанінам, і не пачаставалі Мяне; быў голы, і не адзелі Мяне; хворы і ў вязьніцы, і не даведаліся Мяне’.
44 Тады й яны, адказуючы, скажуць: "Спадару! калі мы бачылі Цябе прагнучага, альбо сьмягнучага, альбо як чужаніна, альбо голага, альбо хворага, альбо ў вязьніцы, і не паслужылі Табе?’
45 Тады, адкажа ім, кажучы: "Запраўды кажу вам: як не зрабілі гэтага аднаму з гэтых найменшых, то не зрабілі Імне’.
46 І пойдуць гэтыя на кару вечную, а справядлівыя да жыцьця вечнага»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 25 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.