Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 24 Евангеля Лукі 24 разьдзел

1 Але назаўтрае па сыбоце, вельма рана нараніцы, пайшлі яны да гробу, нясучы пахі, што былі прыгатаваўшы;
2 І знайшлі камень адкочаны ад гробу,
3 І, увыйшоўшы, не знайшлі цела Спадара Ісуса.
4 І сталася, як яны былі заклапаціўшыся з гэтага, што вось, два чалавекі сталі перад імі ў зьзяючым адзецьцю.
5 І як яны працяліся страхам і нахінулі віды свае да зямлі, сказалі ім: «Чаму шукаеце жывога памеж памерлых?
6 Яго няма тут, але Ён ускрэс; успомніце, як Ён казаў вам, будучы яшчэ ў Ґалілеі, кажучы:
7 "Сын Людзкі мае быць выданы ў рукі грэшнікаў, і мае быць укрыжаваны, і трэйцяга дня мае ўскрэснуць"».
8 І яны ўспомнелі словы Ягоныя;
9 І, зьвярнуўшыся ад гробу, асьветчылі праз усё гэта адзінанцацём а ўсім засталым.
10 Былі ж Марыя Магдалена а Яана а Марыя Якавава а іншыя зь імі, што паведалі ўсе гэта апосталам.
11 І здаліся словы тыя ў вачох іхных неразумнымі, і не паверылі ім.
12 Але Пётра, устаўшы, пабег да гробу і, нахінуўшыся, бача, што палатно толькі там ляжыць, і пайяюў дамоў, дзівуючыся з таго, што сталася.
13 І вось, таго самага дня двух ізь іх падарожжавалі да сяла, званага Эммаус, што шасьцьдзясят стадаў ад Ерузаліму;
14 І мужавалі мяжсобку праз усі здарэньні.
15 І сталася, як яны мужавалі а разважалі, што Ісус Сам, дабліжыўшыся, ішоў зь імі.
16 Але вочы іхныя былі дзяржаныя так, каб не пазналі Яго.
17 Ён жа сказаў ім: «Што за гаворка ў вас, ідучы, і чаму вы смутныя?»
18 І адзін, імям Клеопа, сказаў Яму: «Ты адзін із даведаньнікаў у Ерузаліме і ня ведаеш, што сталася ў ім гэтых дзён?»
19 А Ён сказаў ім: «Што?» І яны сказалі Яму: «Празь Ісуса Назарэцяніна, Каторы быў прарока, магучы ў вучынку і ў слове перад Богам і ўсім людам;
20 І як найвышшыя сьвятары а нашы старцы выдалі Яго на засуджэньне на сьмерць, і ўкрыжавалі Яго.
21 А мы спадзяваліся, што Ён меў адкупіць Ізраеля; але цяпер з усім гэтым сядні трэйці дзень, як гэта сталася.
22 І некатрыя жанкі з памеж нас зумелі нас: будучы вельмі рана ў гробе,
23 І, не знайшоўшы цела Ягонага, прышлі, кажучы, што яны таксама відзелі відзень ангілаў, каторыя кажуць, што Ён жывы.
24 І пайшлі некатрыя з нас да гробу, і знайшлі яго так, як жанкі казалі, але Яго ня бачылі».
25 І сказаў ім: «О неразумныя і лентага сэрца, каб паверыць усяму, што казалі прарокі!
26 Ці не належыла Хрысту цярпець усяго гэтага і ўвыйсьці ў славу?»
27 І, пачуўшы ад Масея а ад усіх прарокаў, выкладаў ім у вусіх тых Пісьмах тое, што датыкалася Яго Самога.
28 І дабліжыліся яны да сяла, да каторага йшлі, і Ён выглядаў, быццам хоча йсьці далей.
29 Але яны прынукалі Яго, кажучы: «Застанься з намі, бо дзень ужо сьхінуўся да вечара». І Ён увыйшоў, каб застацца зь імі.
30 І сталася, як Ён узьляжаў зь імі: узяўшы хлеб, дабраславіў і, паламіўшы, даў яго ім.
31 І вочы іхныя адчыніліся, і яны пазналі Яго. Але Ён стаў нявідомы ім.
32 І яны сказалі адзін аднаму: «Ці не гарэла ў нас сэрца нашае, як Ён казаў нам у дарозе, і як адкрываў Пісьмы нам?»
33 І, устаўшы тае самае гадзіны, зьвярнуліся да Ерузаліму, і знайшлі адзінанцацёх, што былі зьбершыся, і тых, што былі зь імі,
34 Каторыя казалі: «Спадар запраўды ўскрэс і зьявіўся Сымону».
35 І яны павядалі, што сталася ў дарозе, і як яны пазналі Яго ў ламеньню хлеба.
36 І, як яны гукалі гэта, Ён Сам стаў сярод іх і кажа: «Супакой вам!»
37 Але яны, заклапаціўшыся а спалохаўшыся, падумалі, што бачаць духа.
38 І сказаў Ён ім: «Чаго засмуціліся і чаму думкі паўстаюць у сэрцах вашых?
39 Во рукі Мае і ногі Мае, што гэта Я Сам. Дакраніцеся да Мяне й бачча, бо дух ня мае цела й косьцяў, як бачыце ў Мяне».
40 І сказаўшы гэта, паказаў ім рукі й ногі Свае.
41 Як жа яны яшчэ з радасьці ня верылі і былі зьдзіваваўшыся, Ён сказаў ім: «Маеце што тут есьці?».
42 І далі яму часьць печанае рыбы й мядовае наўзы.
43 І, узяўшы, еў перад імі.
44 І сказаў ім: «Гэта словы, што Я казаў вам, як яшчэ быў з вамі, што належа выпаўніцца ўсяму, напісанаму празь Мяне ў Законе Маееявым а ў прароках а ў псальмах».
45 Тады адчыніў ім розум разумець Пісьмы.
46 І сказаў ім: «Гэтак напісана, і гэтак належыла Хрысту цярпець, і ўскрэснуць ізь мертвых на трэйці дзень,
47 І быць абяшчанай у імя Ягонае каяце на дараваньне грахоў у вусіх народах, пачынаючы зь Ерузаліму.
48 Вы ж сьветкі гэтага.
49 І вось, Я пашлю абятніцу Айца Свайго на вас, але вы заставайцеся ў месьце, пакуль не ахініцеся сілаю з вышы».
50 І вывеў іх вонкі аж да Віфані, і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх.
51 І сталася, як дабраславіў іх, што адлучаўся ад іх і ўзносіўся на неба.
52 А яны, пакланіўшыся Яму, зьвярнуліся да Ерузаліму зь вялікай радасьцяй.
53 І кажначасна былі ў сьвятыні, хвалячы а дабраславячы Бога.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Евангеля подле сьвятога Лукі, 24 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.