Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Да Колосян 3 Да Колосян 3 разьдзел

1 Значыцца, калі вы суўскрэсьлі з Хрыстом, дык шукайце гарыннага, ідзе Хрыстос сядзіць паправе Бога.
2 Праз гарыннае думайце, а не празь земнае.
3 Бо вы памерлі, і жыцьцё ваша схавана з Хрыстом у Богу.
4 Як жа Хрыстос зьявіцца, жыцьцё нашае, тады й вы зьявіцеся зь Ім у славе.
5 Дык памярцьвіце земныя чаланы вашыя: бязулства, нечысьціню, жарсьць, нягодную жадлівасьць а гальлівасьць, каторая балвахвалства,
6 За каторыя гнеў Божы прыйдзе на сыноў непаслухменства,
7 У каторых вы калісь абарачаліся, як жылі ў іх.
8 Але цяпер і вы адкладзіце ўсе: абурэньне, гнеў, злоснасьць, блявузґаньне, брыдкую мову з вуснаў сваіх.
9 Не маніце адны адным, зьдзеўшы старую людзіну з учынкамі ейнымі,
10 І адзеўшыся ў новую, што аднаўляецца ў супоўным знацьцю подле абраза Таго, Каторы стварыў яе,
11 Ідзе няма Грэка ані Жыда, абразаньня ані неабразаньня, барбара, ськіта, нявольніка, вольніка, але ўсе і ў вусім Хрыстос.
12 Дык адзеньцеся, як абранцы Божыя, сьвятыя а любовыя, у нутр міласэрдзя, дабрыню, пакору, лагоднасьць, цярплівосьць,
13 Маючы выбачнасьць адно аднаму і даруючы адно аднаму, калі хто мае жалабу на каго: як Хрыстос, запраўды дараваў вам, таксама й вы.
14 А над усім гэтым майце любосьць, каторая ё зьвязак дасканальнасьці.
15 І няхай супакой Хрыстоў мае правод у сэрцах вашых, да каторага вы й пагуканы ў вадным целе, і будзьце ўдзячныя.
16 Слова Хрыстова няхай жыхара ў вас багата, з усёй мудрасьцяй, навучаючы а дамяняючы адно аднаму псальмамі, гімнамі, духоўнымі песьнямі, з ласкаю пяючы ў сэрцах сваіх Богу.
17 І што-колечы вы робіце словам альбо ўчынкам, рабіце ўсе ў імя Спадара Ісуса, дзякуючы перазь Яго Богу Айцу.
18 Жонкі, будзьце падданыя мужом, як прыходна ў Спадару.
19 Мужы, любіце жонкі свае і не дапушчайце да сябе гарчэлі да іх.
20 Дзеці, слухайце бацькоў сваіх у вусім, бо гэта люба Спадару.
21 Бацькі, не квяліце дзяцей сваіх, каб яны не безахоціліся.
22 Слугі, слухайце ў вусім гаспадароў сваіх подле цела, ня дзеля вока, як угоднікі людзкія, але ў прасьціні сэрца, баючыся Спадара.
23 Што-колечы робіце, рабіце шчыра, як Спадару, а ня людзём,
24 Ведаючы, што ад Спадара адзяржыце заплату спадку: Спадару Хрысту вы служыце.
25 Бо крыўднік адзяржыць подле тога, што ён крыўдзіў, бо няма прыяньня асобам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.