Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Аб'яўленьня 15 Аб'яўленьня 15 разьдзел

1 І бачыў я іншы знак на небе, вялікі й чудоўны — сямёх ангілаў, каторыя мелі сем апошніх боляк, бо імі канчаўся гнеў Божы.
2 І бачыў я быццам шкляное мора, зьмешанае з агнём; і тыя, што перамаглі зьвера, і абраз ягоны, і знак ягоны, і лік імёнаў ягоных, стаяць на гэтым шкляным мору, дзержачы гарпы Божыя,
3 І пяюць песьню Масеяву, нявольніка Божага, і песьню Баранчыкаву, кажучы: «Вялікія а чудоўныя ўчынкі Твае, Спадару Божа Ўсемагучы! справядлівыя а праўдзівыя дарогі Твае, Каролю народаў!
4 Хто не збаіцца Цябе, Спадару, і ня ўславе імені Твайго? бо Ты адзіны сьвяты, бо ўсі народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо зьявіліся суды Твае».
5 І просьле гэтага я глянуў, і вось, адчыніўся дом вітальні сьветчаньня на небе.
6 І вышла з дому сямёх ангілаў, што мелі сем болькаў, адзеўшыся ў чыстую сьветлую ляньніну і паперазаўшыся па грудзёх залатымі паясамі.
7 І адно з чатырох жывых стварэньняў дало сямём ангілам сем залатых чараў, поўных гневу Бога, Каторы жывець на векі вякоў.
8 І напоўніўся дом дымам ад славы Божае і ад сілы Ягонае, і ніхто ня мог увыйсьці да дому, пакуль ня скончацца сем болькаў сямёх ангілаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 15 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.