1 Вось жа радавод Эса́ва, ён жа Эдом.
2 Эсаў узяў сабе жонак з дачок ханане́йскіх, А́ду, дачку Яло́на хетэ́я, і Элібему́, дачку Аны́, сына Себегона эве́я.
3 І Басема́т, дачку Ісмаэ́ля, сястру Набэо́та.
4 Нарадзіла ж А́да Эса́ву Эліфа́са, а Басема́т нарадзіла Рагуэ́ля.
5 І Элібема́ нарадзіла Яву́са, і Яглома, і Кора. Гэта сыны Эса́ва, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаа́нскай.
6 Узяў жа Эса́ў жонак сваіх, і сыноў, і дачок, і ўсіх дамоўнікаў сваіх, і ўвесь набытак свой, і ўсю скаціну, і ўсё, што толькі прыдбаў ды збярог у зямлі Ханаа́нскай, і пайшоў з зямлі Ханаа́нскай, ад аблічча Яку́ба, брата свайго,
7 бо скаціна іх была завялікаю, каб пасвіць сумесна, не маглі пашы змясціць іх з-за мноства нажытку іх.
8 Пасяліўся ж Эса́ў на гары Сэі́р, Эса́ў, які таксама Эдом.
9 Вось жа радавод Эса́ва, бацькі Эдомцаў з гары Сэі́р,
10 і гэта імёны сыноў Эса́ва: Эліфа́с, сын А́ды, жонкі Эса́ва, і Рагуэ́ль, сын Басема́т, жонкі Эса́ва.
11 Былі ж сынамі Эліфа́са Тэма́н, Ама́р, Сафа́р, Гатом і Кене́з.
12 Тамна́ ж была ўзложніцай Эліфа́са, сына Эса́ва, і нарадзіла Эліфа́су Амалэ́ка. Гэта сыны А́ды, жонкі Эса́ва.
13 Гэта ж сыны Рагуэ́ля: На́хат, За́рыя, Сом і Моз. Гэта былі сыны Басема́т, жонкі Эса́ва.
14 Гэта ж былі сыны Элібемы́, дачкі Аны́, сына Себегона, жонкі Эса́ва: нарадзіла ж Эса́ву Яву́са, і Яглома, і Кора.
15 Гэта зверхнікі, сыны Эса́ва, сыны Эліфа́са, які быў першародным у Эса́ва: зверхнік Тэма́н, зверхнік Ама́р, зверхнік Сафа́р, зверхнік Кене́з,
16 зверхнік Кор, зверхнік Гатом, зверхнік Амалэ́к. Гэта зверхнікі Эліфа́са ў зямлі Ідуме́йскай.1 Гэта сыны А́ды.
17 І гэта сыны Рагуэ́ля, сына Эса́ва: зверхнік Наха́т, зверхнік За́рыя, зверхнік Сом, зверхнік Моз. Гэта зверхнікі Рагуэ́ля ў зямлі Эдомскай. Гэта сыны Басема́т, жонкі Эса́ва.
18 Гэта ж сыны Элібемы́, жонкі Эса́ва: зверхнік Яву́с, зверхнік Яглом, зверхнік Кор. Гэта зверхнікі Элібемы́.
19 Гэта сыны Эса́ва і гэта іх зверхнікі. Гэта сыны Эдомскія.
20 Гэта ж сыны Сэі́ра харэ́я, што жылі на зямлі той: Лата́н, Саба́л, Себегон, Ана́,
21 і Дэсо́н, і А́сар, і Рысон. Гэта зверхнікі харэ́я,2 нашчадка Сэі́ра, у зямлі Эдомскай.
22 Былі ж сыны Лата́ну: Хорый і Эма́н. Сястра ж Лата́на Тамна́.
23 Гэта ж сыны Саба́ла: Галон, і Мана́хат, і Гебэ́л, Соф і Ама́н.
24 І гэта сыны Себегона: Эй і Ана́н, той, што ёсць Ана́с,3 які знайшоў Ямі́на4 ў пустэльні, калі пасвіў клуначную жывёлу бацькі свайго Себегона.
25 Гэта ж дзеці Аны́: Дэсо́н і Элібема́, дачка Аны́.
26 Гэта ж сыны Дэсона: Амада́, і Асба́н, і Ятра́н, і Хара́н.
27 Гэта ж сыны А́сара: Балаа́н, і Зука́м, і Юка́м, і Вука́н.
28 Гэта ж сыны Рысона: Ос і Арам.
29 Гэта зверхнікі Хорыя: зверхнік Лата́н, зверхнік Саба́л, зверхнік Себегон, зверхнік Ана́,
30 зверхнік Дэсо́н, зверхнік А́сар, зверхнік Рысон. Гэта зверхнікі Хорыя ва ўладаннях сваіх у зямлі Эдо́мскай.
31 А гэта валадары, якія гаспадаравалі ў Эдоме, перш чым заўладарыў цар у Ізраэ́лі.
32 І гаспадараваў у Эдоме Ба́лак, сын Беора, і называлася места яго Дэнна́ба.
33 Памёр жа Ба́лак і стаў гаспадараваць замест яго Ява́б, сын За́рыі з Басары́.
34 Памёр жа Ява́б, і стаў гаспадараваць замест яго Асом з зямлі тэма́нцаў.
35 Памёр жа Асом, і стаў гаспадараваць замест яго Ада́д, сын Бара́да, які пасек Мадыя́ма на роўнядзі Маа́ба, а называлася места яго Гетэ́м.
36 Памёр жа Ада́д, і стаў гаспадараваць замест яго Салама́ з Масе́кі.
37 Памёр жа Салама́, і стаў гаспадараваць замест яго Саву́л з Раабот, што ля ракі.
38 Памёр жа Саву́л, і стаў гаспадараваць замест яго Балаеннон, сын Ахабора.
39 Памёр жа Балаеннон, сын Ахабора, і стаў гаспадараваць замест яго Ара́д, сын Бара́да, і называлася места яго Фагор, імя ж жонкі яго Метэбеэ́ль, дачка Матрэ́да, сына Мезаоба.
40 Гэта імёны зверхнікаў Эса́ва паводле родаў іх і мясцовасцяў іх, у краінах іх і народах іх. Зверхнік Тамна́, зверхнік Гала́, зверхнік Ятэ́р,
41 зверхнік Элібема́, зверхнік Эла́, зверхнік Філон,
42 зверхнік Кене́з, зверхнік Тэма́н, зверхнік Маза́р,
43 зверхнік Мегедыэ́ль, зверхнік Зафаі́м. Гэта зверхнікі Эдо́ма, аселыя на зямлі валоданняў сваіх.
Гэта быў Эса́ў, бацька Эдо́ма.

Каментары ці зноскі:

16 1: Геаграфічныя назвы Сэі́р, Эдо́м і Ідуме́я ў кнізе Роду выкарыстоўваюцца ўзаемазамяняльна. Сэі́р — назва гораў і асобы (гл. 36:21), Ідуме́я — пазнейшая грэцкая назва Эдо́ма, Эдо́м — заменнае імя ўласнае Эса́ва (гл. 25:30).
21 2: Маюцца на ўвазе зверхнікі ўсіх харэ́яў, нашчадкаў Сэі́ра.
24 3: Ана́с (Ана́) — форма імя ад Ана́н.
24 4: Гэтае імя ўжываецца ў Септуагінце, у гбр. Бібліі пазначаецца як “вада” альбо “гарачыя воды”. У іншых месцах Септуагінты гэтае імя стаіць для акрэслення асобы (гл. 46:10) альбо геаграфічнай назвы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Роду, 36 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2016